Атэнская вежа 1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 37°59′05″ пн. ш. 23°45′39″ у. д. / 37.984587° пн. ш. 23.760874° у. д. / 37.984587; 23.760874

Краявіды гораду з Атэнскай вежай 1

Атэнская вежа 1 — самае высокае архітэктурнае збудаваньне Грэцыі вышынёй 103 м, лічыцца адзіным сапраўдным хмарачосам краіны[1].

Збудаваная ў 1971 годзе вежа перасягнула пабудаваны ў 1964 годзе 14-павярховы атэнскі гатэль сеткі «Гілтан» — Hilton Athens — вышынёю 65 м[2]. На момант заканчэньня будаўніцтва Атэнская вежа таксама была найвышэйшым будынкам усяго Балканскага рэгіёну.

Архітэктарам праекту быў Яаніс Вікеляс[3], вядомы таксама праектам Музэю кіклядзкіх мастацтваў. Вежа мае 28 паверхаў, пабудавана ў раёне Атэн Амбэлёкіпі. Цяпер у ёй арандуюць памяшканьні для сваіх офісаў грэцкія і замежныя кампаніі, у прыватнасьці Emporiki Bank.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]