Атлянт (стадыён, Наваполацак)
| Атлянт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Горад | Наваполацак |
| Адрас | вул. Моладзевая, 49а |
| Год пабудовы | 1970 |
| Дата адкрыцьця | 1970 |
| Зьмяшчальнасьць | 4522 |
| Хатняя каманда | Нафтан |
| Памеры поля | 105×68 |
| Каардынаты | 55°32′15″ пн. ш. 28°38′55″ у. д.HGЯO |
| Атлянт на мапе Беларусі Атлянт | |
Атля́нт — футбольны стадыён у Наваполацаку, Беларусь. Хатняя арэна футбольнага клюбу «Нафтан» з умяшчальнасьцю ў 4522 гледача. Сыстэма падаграваньня і штучнае асьвятленьне футбольнага поля адсутнічаюць. Мае натуральнае травяное пакрыцьцё.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стадыён быў афіцыйна адкрыты ў 1970 годзе. З 1992 году ён пачаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 2003 годзе на трыбунах былі ўсталяваныя плястыкавыя сядзеньні замест драўляных лавак, што было зроблена згодна з новымі правіламі Беларускай фэдэрацыі футболу да стадыёнаў Найвышэйшай лігі. У 2009 годзе ля галоўнай арэны зьявілася трэнавальнае футбольнае поле з штучным пакрыцьцём. У цяперашні час спартовая арэна мае адную трыбуну. У 2012 годзе было ўсталяванае электроннае табло.
Увосень 2023 году скончылася новая мадэрнізацыя стадыёну[1]. Згодна зь ёй былі перакладзеныя новыя бегавыя дарожкі, быў паніжаны плот паміж трыбунамі і футбольным полем дзеля больш зручнага агляду спартовых спаборніцтваў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Модернизация стадиона «Атлант» в Новополоцке завершилась (рас.). Новополоцк Сегодня (2023-10-23). Праверана 2026-08-09 г.
- ↑ "Нафтан" вернется на "Атлант" не раньше сентября (рас.). Football.by (2023-07-12). Праверана 2026-08-09 г.