Перайсьці да зьместу

Астэрыкс на алімпіядзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астэрыкс на алімпіядзе
па-француску: Astérix aux Jeux olympiques
Жанр кінакамэдыя[1][2], прыгодніцкі фільм і фэнтэзійны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Asterix at the Olympic Games[d][6]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Yannick Kergoat[d] і Vincent Tabaillon[d][5]
Мастак Т’еры Арбагаст[d]
Вытворчасьць Pathé
Распаўсюд Pathé, Netflix і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 30 студзеня 2008[10]
Працягласьць 120 хвіліна
Краіна
Мова француская мова і партугальская
Бюджэт 78 000 000 €[12]
Прыбытак 131 856 927 $[13], 60 772 186 $[13] і 13 202 873 $[13]
Папярэдні Астэрыкс і Абэлікс па задачы Клеапатры
Наступны Астэрыкс і Абэлікс на службе каралеўскае мосьці
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Астэрыкс на алімпіядзе»[14] (па-француску: Astérix aux Jeux olympiques) — француская камэдыя рэжысэра Фрэдэрык Фарэст'е і Томас Лянгман. Стужку выпусьцілі ў прагляд у 2008 годзе.

Гал Палюбвікс закаханы ў грэцкую царэўну Ірыну. Але яе бацька хоча выдаць яе за Брута, сына Юлія Цэзара, для паляпшэння адносін зь ім. Каб адцягнуць вясельле, Ірына аб’яўляе, што выйдзе за пераможцу будучых Алімпійскіх гульняў. Даведаўшыся пра гэта, Астэрыкс і Абэлікс вырашаюць дапамагчы сябру заваяваць сэрца царэўны і выйграць Гульні. Астэрыкс, Абэлікс, Панарамікс і Ідэфікс адпраўляюцца ў Алімпію. Тым часам Брут спрабуе рознымі спосабамі пазбавіцца бацькі і заняць яго трон.

На спаборніцтвах па кіданьні дзіды Брут выкарыстоўвае так званы «допінг», і ў яго вырастаюць вялізныя грудкаватыя цягліцы, але падчас кідка ён літаральна зьдзімаецца, і пралятае ўвесь стадыён, а ў канцы ледзь ня зьбівае Цэзара, але той змог ухіліцца. Затым адбываюцца спаборніцтвы па кіданьні дыску. Астэрыкс і Абэлікс перамагаюць усіх і рыхтуюцца прымаць віншаваньні, але тут Карнэдурус паведамляе Бруту, што яны карысталіся чароўным зельлем. Брут заяўляе пра гэта, і камісыя праводзіць жукатэст. У выніку галаў дыскваліфікуюць. А пераможцамі спаборніцтваў становяцца грэкі. Рымляне атрымліваюць перамогу ў спаборніцтвах па барацьбе дзякуючы сакрэтнай зброі Брута — Гумунгусу. На наступны дзень падчас гонкі ўзмоцнены зельлем Брут адольвае аднаго за адным удзельнікаў спаборніцтва. На катках застаюцца толькі ён, Палюбвікс і Шумікс. Ашуканец частуе сваіх коней зельлем і перамагае, але Астэрыкс кажа пра выкрут друіда — у зельле быў дададзены фарбавальнік, які робіць сінім язык, а ў коней Брута як раз сінія языкі. Ірына загадвае таму паказаць язык, і ён аказваецца цалкам сінім. Брута выкрываюць і перамогу прысуджаюць Галіі.

Адразу ж пасьля заканчэньня Гульняў Брут з падкупленымі стражнікамі загадвае арыштаваць Цэзара, але ніхто зь іх не вырашаецца гэта зрабіць. Брут і яго саўдзельнікі становяцца рабамі. У Алімпіі сьвяткуюць вясельле Палюбвікса і Ірыны, запрашаючы гасьцей з усёй Рымскай імпэрыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Астэрыкс на алімпіядзесховішча мультымэдыйных матэрыялаў