Перайсьці да зьместу

Астрог (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Астрог (Ровенская вобласьць)»)
Астрог
лац. Astroh
укр. Острог
Населены пункт
Астроскі замак на малюнку З. Фогеля
Астроскі замак на малюнку З. Фогеля
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Ровенская
Раён Астроскі
Першыя згадкі 1100
Дата заснаваньня 1100
Магдэбурскае права 29 ліпеня 1528
Геаграфія
Плошча 10,9 км²
Вышыня НУМ 195 м
Часавы пас
Каардынаты 50°19′44″ пн. ш. 26°30′51″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 14 801 чал. (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3654
Паштовыя індэксы 35800–35807
КОАТУУ 5610900000
Сайт Астроская меская рада
Астрог на мапе Ўкраіны
Астрог
Астрог
Астрог

Астро́г (па-ўкраінску: Острог) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гарыні пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Віліі. Адміністрацыйны цэнтар Астроскага раёну. Насельніцтва на 2001 год — 14 801 чал.

Знаходзіцца за 55 км ад Роўна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Астрог на лініі Здалбунаў — Шапятоўка. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Стараканстантынаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы М21.

  • XIX стагодзьдзе: 1835 год — 5500 чал.; 1861 год — 8926 чал.; 1882 год — 7717 чал.[2]; 1896 год — 11 758 (5545 мужчынаў і 6213 жанчын), зь іх паводле веры: праваслаўных 2578, рымска-каталікоў 1612, пратэстантаў 102, юдаістаў 7368, магамэтанаў 39, іншых спавяданьняў 59; паводле стану: шляхты 526, духоўнага званьня 49, ганаровых грамадзянаў і купцоў 318, мяшчанаў 9555, вайскоўцаў 342, сялянаў 879, іншых станаў 89.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 12 975 чал.; 1931 год — 13 265 чал.; 1974 год — 10,9 тыс. чал.[4]; 1991 год — 13,3 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 14 801 чал.

Прадпрыемствы харчовай (масларобнай, цукровай, разьліваньня мінэральных водаў і інш.), будматэрыялаў і інш. прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Богаяўленская замкавая царква (XVI стагодзьдзе)
  • Былы касьцёл капуцынаў (XVIII ст., цяпер царква Сьв. Фёдара)
  • Замак князёў Астроскіх (XV, XVI стагодзьдзі)
  • Капліца Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі
  • Мескія ўмацаваньні (XVI ст.): Луцкая і Татарская брамы
  • Могілкі: габрэйскія, татарскія
  • Сынагога (XVII ст.)
  • Фарны касьцёл (XIX ст.)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл і кляштар езуітаў (1624)
  • Касьцёл і кляштар кармэлітаў (1779)
  • Палац Яблонскіх (XVIII ст.)

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ^ а б Валерый Грынявецкі. Астрог // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 259
  2. ^ Ostróg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 682
  3. ^ Острог // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  4. ^ Острог // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  5. ^ Острог // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]