Астраўныя гульні
Астраўныя гульні | |
Апошні сэзон: Астраўныя гульні 2017 году | |
Дысцыпліна | Шматвідавыя спаборніцтвы |
---|---|
Дата зьяўленьня | 1985 |
Арганізатар | МААГ |
Краіны | Розныя |
Спонсар(ы) | NatWest |
Астраўны́я гу́льні НатЎэст — міжнароднае спартовае спаборніцтва Міжнароднай асацыяцыі астраўных гульняў (МААГ). Удзельнікамі спаборніцтваў зьяўляюцца астраўныя залежныя тэрыторыі эўрапейскіх дзяржаваў (як у Эўропе, так і па-за ейнымі межамі). Ладзяцца штодвагады ў розных месцах.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1985 року, Міжнародным годзе спорту на востраве Мэн, упершыню прайшлі Міжастраўныя гульні, якія спачатку плянаваліся як адзінаразовае мерапрыемства. На запрашэньне аргкамітэту ўдзел прынялі ня толькі астравы вакол Брытаніі, але й Ісьляндыя, Мальта, Фарэрскія астравы, Грэнляндыя, Востраў Сьвятая Гэлена, Нармандзкія астравы й іншыя — агулам 15 астраўных спаборнікаў і 600 спартоўцаў у 7 відах спорту[1]. Посьпех Гульняў натхніў арганізатараў на правядзеньне спаборніцтваў праз два гады[2]. Паступова гульні здабылі такую папулярнасьць, што былі ўведзеныя абмежаваньні на колькасьць зборных (максымум 24) і колькасьць дысцыплінаў (максымум 14). Найбольшага посьпеху на Астраўных гульнях дабіўся Сарк з насельніцтвам 600 чалавек, які паводле стану на 2015 року заваяваў 20 мэдалёў — па адным на 30 чалавек насельніцтва.
З 1999 року галоўным спонсарам гульняў выступае NatWest.
Месцы правядзеньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рок | Гульні | Гаспадары | Удзельнікаў | Спартоўцаў | Дысцыплінаў |
---|---|---|---|---|---|
1985 | I | Мэн | 15 | 700 | 7 |
1987 | II | Гернсі | 18 | 1049 | 9 |
1989 | III | Фарэрскія астравы | 15 | 800 | 11 |
1991 | IV | Аляндзкія астравы | 17 | 1500 | 13 |
1993 | V | Ўайт | 19 | 1448 | 14 |
1995 | VI | Гібральтар | 18 | 1214 | 13 |
1997 | VII | Джэрзі | 20 | ~2000 | 13 |
1999 | VIII | Готлянд | 22 | 1858 | 14 |
2001 | IX | Мэн | 22 | 2020 | 15 |
2003 | X | Гернсі | 23 | 2129 | 15 |
2005 | XI | Шэтландзкія астравы | 24 | 1658 | 14 |
2007 | XII | Родас | 25 | 2343 | 14 |
2009 | XIII | Аляндзкія астравы | 24 | 2286 | 14 |
2011 | XIV | Ўайт | 24 | 2311 | 14 |
2013 | XV | Бэрмуды | 22 | 1296 | 14 |
2015 | XVI | Джэрзі | 24 | 2430 | 14 |
2017 | XVII | Готлянд | 23 | 2333 | 14 |
2019 | XVIII | Гібральтар | ~2000 | 14 | |
2021 | XIX | Гернсі | ~3000 | 14 | |
2023 | XX | Аркнэйскія астравы | 13 |
Выступы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агулам у Астраўных гульнях паўдзельнічалі 27 астравоў ці астраўных групаў; 11 зь іх бралі ўдзел ва ўсіх гульнях.
Востраў | Краіна | Насельніцтва | Рокі | Золата | Срэбра | Бронза | Агулам |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Аляндзкія астравы | Фінская аўтаномная правінцыя | 28 666 | 1985— | 157 | 172 | 155 | 484 |
Олдэрні | Частка брытанскага кароннага ўладаньня | 1900 | 1987, 1993— | 0 | 2 | 3 | 5 |
Бэрмуды | Брытанская заморская тэрыторыя | 64 200 | 2003— | 88 | 80 | 99 | 267 |
Кайманавы астравы | Брытанская заморская тэрыторыя | 56 700 | 1999— | 99 | 73 | 65 | 237 |
Фолклэндзкія астравы | Брытанская заморская тэрыторыя | 2900 | 1993— | 1 | 7 | 11 | 19 |
Фарэрскія астравы | Аўтаномная краіна Каралеўства Даніі |
49 700 | 1985— | 243 | 187 | 194 | 624 |
Фрэя | Нарвэскае астраўное фюльке | 4300 | 1985— | 1 | 1 | 2 | 4 |
Гібральтар | Брытанская заморская тэрыторыя | 30 000 | 1987— | 53 | 58 | 88 | 199 |
Готлянд | Швэдзкі лэн | 57 200 | 1985— | 243 | 187 | 194 | 624 |
Грэнляндыя | Аўтаномная краіна Каралеўства Даніі |
56 000 | 1989— | 17 | 21 | 27 | 63 |
Гернсі | Частка брытанскага кароннага ўладаньня | 65 800 | 1985— | 382 | 392 | 429 | 1203 |
Гітра | Нарвэскае астраўное фюльке | 4250 | 1985—1989, 1997— | 3 | 5 | 5 | 13 |
Мэн | Брытанскае кароннае ўладаньне | 84 500 | 1985— | 413 | 396 | 407 | 1216 |
Ўайт | Ангельскае графства | 138 400 | 1985— | 167 | 166 | 197 | 530 |
Джэрзі | Брытанскія каронныя ўладаньні | 100 000 | 1985— | 491 | 491 | 444 | 1426 |
Мэнорка | Гішпанскі востраў | 94 400 | 2007— | 36 | 34 | 46 | 116 |
Аркнэйскія астравы | Шатляндзкая радавая тэрыторыя | 21 300 | 1985— | 20 | 37 | 41 | 98 |
Родас | Грэцкі востраў-муніцыпалітэт | 115 500 | 1999—2011, 2015 | 51 | 44 | 43 | 138 |
Саарэмаа | Эстонскі востраў-павет | 31 000 | 1991— | 77 | 86 | 77 | 238 |
Сьвятая Гэлена | Брытанская заморская тэрыторыя | 4250 | 1985—1987, 1997— | 1 | 2 | 3 | 6 |
Сарк | Частка брытанскага кароннага ўладаньня | 600 | 1987—2011, 2015— | 3 | 9 | 8 | 20 |
Шэтландзкія астравы | Шатляндзкая радавая тэрыторыя | 23 200 | 1985— | 48 | 68 | 93 | 209 |
Заходнія астравы Нэ Хэланэн Шыэр |
Шатляндзкая радавая тэрыторыя | 27 400 | 2005— | 17 | 13 | 22 | 49 |
Эніс Мон | Ўэйлзкая радавая тэрыторыя | 69 700 | 1985— | 27 | 33 | 46 | 106 |
Ісьляндыя | Ісьляндыя | 329 000 | 1985—1997 | 50 | 45 | 41 | 136 |
Мальта | Мальта | 445 000 | 1985—1987 | 6 | 2 | 2 | 10 |
Востраў Прынца Эдўарда | Канадзкая правінцыя | 140 000 | 1991—2007 | 6 | 6 | 9 | 21 |
Астравы, пазначаныя шэрым, болей не ўваходзяць у МААГ і ня могуць удзельнічаць у Астраўных гульнях.
З 24 цяперашніх сябраў МААГ два (Бэрмуды і Кайманавы астравы) самастойна ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях. Бэрмуды, Кайманавы астравы, Фолклэндзкія астравы, Гернсі, Мэн і Джэрзі ўдзельнічалі ў Гульнях Садружнасьці.
Дысцыпліны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна-гаспадыня выбірае ад 12 да 14 відаў спорту з наступнага сьпісу:
Дысцыпліна | I | II | III | IV | V | VI | VII | VIII | IX | X | XI | XII | XIII | XIV | XV | XVI | Агулам | XVII | XVIII | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Стральба з лука | 14 | |||||||||||||||||||
Лёгкая атлетыка | 16 | |||||||||||||||||||
Бадмінтон | 15 | |||||||||||||||||||
Баскетбол | 8 | |||||||||||||||||||
Боўлз (У памяшканьні‡, звонку ці боўлінг*) |
‡ | * | ‡ | 3 | * | |||||||||||||||
Роварны спорт | 15 | |||||||||||||||||||
Футбол | 15 | |||||||||||||||||||
Гольф | 12 | |||||||||||||||||||
Гімнастыка | 10 | |||||||||||||||||||
Дзюдо | 6 | |||||||||||||||||||
Ветразьны спорт (можа ўключаць віндсэрфінг*) |
* | * | * | * | * | * | * | * | * | * | 12 | |||||||||
Стральба | 16 | |||||||||||||||||||
Сквош | 3 | |||||||||||||||||||
Плаваньне | 16 | |||||||||||||||||||
Настольны тэніс | 14 | |||||||||||||||||||
Тэніс | 12 | |||||||||||||||||||
Трыятлён | 5 | |||||||||||||||||||
Валейбол (можа ўключаць пляжны*) |
* | * | * | 16 | * | * | ||||||||||||||
Агулам | 7 | 9 | 11 | 13 | 14 | 13 | 13 | 14 | 15 | 15 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 | 14 |
Футбольны турнір Астраўных гульняў — адзін з самых папулярных турніраў па-за ФІФА.
Алімпійцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод астравіцянаў, якія ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях:
- Марк Кавэндыш (Мэн) — роварны спорт
- Келі Созэртан (Ўайт) — гептатлён і 400м
- Матыяс Сунэборн (Готлянд) — скачкі ў даўжыню і 200м
- Сыдані Мазэрсыль (Кайманавы астравы) — 200м
- Паль Ёнсэн (Фарэрскія астравы) — плаваньне
- Лі Мэр’ен (Гернсі) — маратон
- Дэйл Гарланд (Гернсі) — 4×400м
- Рэбэка Гэйлігер (Бэрмуды) — плаваньне
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Corlett, Geoff Inaugural Inter-Island Games — Isle of Man 1985 (анг.). International Island Games Association. Праверана 3 кастрычніка 2018 г.
- ^ The Games (анг.) Natwest Island Games XVI — Jersey Island Games Праверана 3 кастрычніка 2018 г. Архіўная копія ад 21 лютага 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астраўныя гульні — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў