Асноўны статут Каралеўства Альбанія (1939)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асноўны статут Каралеўства Альбанія — канстытуцыя Каралеўства Альбанія пад пратэктаратам Каралеўства Італія, якая была прынятая 4 чэрвеня 1939 году.

3 чэрвеня 1939 году кароль Італіі Віктар Эмануіл III падпісаў новую канстытуцыю для Каралеўства Альбанія, скасаваўшы старую канстытуцыю 1928 году. На наступны дзень, 4 чэрвеня, прэм'ер-міністар Альбаніі Шэфкет Вэрладжы падпісаў яе, пасьля чаго яна афіцыйна ўступіла ў сілу[1][2].

Канстытуцыя пераўтварыла «дэмакратычную, парлямэнцкую і спадчынную манархію» ў канстытуцыйную манархію на італьянскі лад. Па канстытуцыі стваралася «Вышэйшая карпаратыўная фашысцкая рада», які выконваў функцыі заканадаўчага воргану.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Прэамбула
  • Глава I — Агульныя палажэньні
  • Глава II — Кароль
  • Глава III — Урад караля
  • Глава IV — Вышэйшая карпаратыўная фашысцкая рада
  • Глава V — Судовы парадак
  • Глава VI — Правы і абавязкі грамадзян

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Fundamental Statute of the Kingdom of Albania-June 4, 1939 // British and Foreign State Papers. — 1939. — Vol. 143. — P. 327—322
  2. ^ Peaslee, A. J. Constitutions of Nations: the first compilation in the English language of the texts of the constitutions of the various nations of the world, together with summaries, annotations, bibliographies, and comparativ tables / Amos J. Peaslee. — 2 edition. Т. 1: Afghanistan to Finland. — The Hague: Martinus Nijhoff, [1956]. — XXVI, 896 p. — P. 33.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Краткая история Албании: С древнейших времен до наших дней / [Г. Л. Арш, Ю. В. Иванова, О. А. Колпакова, Н. Д. Смирнова]; Отв. ред. Г. Л. Арш; [Российская АН, Институт славяноведения и балканистики]. — М.: Наука, 1992. — 510,[1] с.: ил. — С. 303—304. — (История стран Центральной и Юго-Восточной Европы). — ISBN 5-02-010084-6.
  • Смирнов, Н. Д. История Албании в XX веке / Н. Д. Смирнова; Российская академия наук, Институт всеобщей истории. — М.: Наука, 2003. — 430, [1] с., [1] л. портр. — С. 179—180. — ISBN 5-02-008867-6.