Арэхава (станцыя мэтро)
Выгляд
| Станцыя «Арэхава» | |
|---|---|
| Замаскварэцкая лінія | |
| Маскоўскі мэтрапалітэн | |
| Дата адкрыцьця | 30 сьнежня 1984 |
| Код станцыі | 022 і Ор |
Арэхава (па-расейску: Орехово) — станцыя Маскоўскага мэтрапалітэну. Яна месьціцца на Замаскварэцкай лініі («зялёная лінія»). Станцыя была адчыненая 30 сьнежня 1984 году.
Станцыя мае аднаскляпеністую канструкцыю зь белай тынкоўкі. Галоўная тэма станцыі — «ахова прыроды». У цэнтры залі месьціцца шэраг унікальных круглых сьвяцільняў, якія даюць мяккае сьвятло. Сьцены пакрытыя жоўтым і шэрым мармурам. Вэстыбюль аздоблены бронзавымі скульптурамі працы Л. Л. Бэрліна, якія адлюстроўваюць птушак і дрэвы расейскіх лясоў[1].
Станцыя мае выхад да парку Царыцына і Арэхаўскага лесу.