Перайсьці да зьместу

Арэна-Заграб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэна-Заграб
Выгляд арэны з адваротнага берагу возера Ярун.
Краіна Харватыя
Горад Заграб
Год пабудовы 2008
Дата адкрыцьця 27 сьнежня 2008 году
Зьмяшчальнасьць 23 000
Хатняя каманда Заграб
Каардынаты 45°46′30″ пн. ш. 15°56′57″ у. д. / 45.775° пн. ш. 15.94917° у. д. / 45.775; 15.94917Каардынаты: 45°46′30″ пн. ш. 15°56′57″ у. д. / 45.775° пн. ш. 15.94917° у. д. / 45.775; 15.94917
Арэна-Заграб на мапе Харватыі
Арэна-Заграб
Арэна-Заграб
Арэна-Заграб

«Арэна-Заграб» (па-харвацку: Arena Zagreb) — спартова-забаўляльная арэна ў Заграбе. На тэрыторыі таксама месьціцца Арэна-Цэнтар, што ўвесь комлекс робіць адным з найбуйнейшых гандлёва-забаўляльных цэнтраў у горадзе. Арэна выкарыстоўваецца дзеля хакею, футзалу, гандболу, лёгкай атлетыкі, баскетболу, валейболу ды шматлікіх іншых спартовых спаборніцтваў. Тут таксама ладзяцца канцэрты, выставы, кірмашы, канфэрэнцыі і кангрэсы. Раней арэна ўваходзіла ў Эўрапейскую асацыяцыю арэнаў[1]. Гандлёвы цэнтар і Арэна-Заграб маюць агульную паркоўку, а таксама тут месьціцца мультыплексны кінатэатар, цэнтар аздараўленьня, шматлікія рэстараны, кавярні і крамы.

Арэна падчас будовы ў кастрычніку 2008 году.

Урад Харватыі і Заграбская скупшчына правялі адкрыты тэндар на будаўніцтва спартовай залы дзеля правядзеньня матчаў чэмпіянату сьвету па гандболе сярод мужчынаў 2009 году, а таксама дзеля ладжаньня шматлікіх іншых спартовых, культурных і бізносовых імпрэзаў.

Быў створаны кансорцыюм, які складаўся з будаўнічых кампаніяў TriGránit з Вугоршчыны і Ingra з Харватыі. Іхная прапанова першапачаткова была ўхваленая 25 красавіка 2007 году, але падпісаньне кантракту было адкладзенае празь незадавальненьне ўмовамі мэра Мілана Бандыча. Кансорцыюм прыцягнуў студыю УПІ-2М з Заграбу і студыю Дэкатлён з Атэнаў у якасьці міжнароднага кансультанта, адмыслова пад праект, каб стварыць і распрацаваць унікальны дызайн арэны. Будаўніцтва залы пачалося 20 ліпеня 2007 году і было завершанае, як і плянавалася, 15 сьнежня 2008 году[2][3].

Арэна таксама прымала чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 2018 году разам з Сплітам, Вараждзінам і Порачам[4]. Тут жа ладзіўся чэмпіянат сьвету па гандболе сярод мужчынаў 2025 году разам зь іншымі арэнамі Харватыі, Даніі і Нарвэгіі.

З паўднёва-ўсходняга боку арэны.

Арэна, якая нагадвае велізарную клетку вакол будынка, мае 86 вялікіх выгнутых калёнаў з бэтону, якія фармуюць галоўны фасад. Гэтыя калёны злучаныя паўпразрыстай полікарбанатнай абалонкай, якая дазваляе ствараць розныя сьветлавыя эфэкты. Арэна ўжо стала адной з выбітных славутасьцяў Заграбу разам з катэдрай.

На хакейным матчы ўнутры арэны.

На этапе праектаваньня важна было распрацаваць прасторавыя і функцыянальныя характарыстыкі, якія б забясьпечылі максымальную гнуткасьць арэны. Тэлескапічная сыстэма з 4 550 месцаў стала ключавым элемэнтам, які дазволіў рэалізаваць розныя канфігурацыі і хутка пераўтвараць памяшканьне да розных імпрэзаў. Былі прадугледжаныя прасторныя памяшканьні для спартоўцаў, артыстаў і мэнэджараў. Былі зробленыя зручнае разьмеркаваньне наведвальнікаў, разнастайныя пункты харчаваньня, а таксама стварэньне меншага памеру зонаў, якія маглі б выкарыстоўвацца незалежна адна ад адной. Асаблівая ўвага была нададзеная акустыцы. Сталёвая канструкцыя даху валодае дастатковай апорнай здольнасьцю дзеля мацаваньня дадатковага сцэнічнага абсталяваньня. Канструкцыя даху нагадвае падвесны мост, што ёсьць рэдкім рашэньнем у праектаваньні арэнаў ва ўсім сьвеце. Апорная структура даху складае ўсяго 45 см вышыні пры пралёце ў 110 м, бо яна падвешаная звонку і ня бачная знутры. Гэтае рашэньне стала магчымым дзякуючы сучасным тэхналёгіям вытворчасьці кабэляў, то бок пралёт трымаецца на кабэлях дыямэтрам усяго 66 мм, кожны зь якіх можа вытрымліваць нагрузку ў 400 тонаў. Умяшчальнасьць залы складае 16 500 месцаў на спартовых турнірах і 22 400 на канцэртах.

Арэна-Заграб атрымала ўзнагароду на Сусьветным фэстывалі архітэктуры ў 2009 годзе[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]