Арэвахач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Арэвахач

Арэвахач (сымбалі «֍» або «֎» ; па-армянску: Արեւախաչ, гэта значыць «Сонечны крыж») таксама Патэразмахач (па-армянску: Պատերազմախաչ, «Крыж вайны»), Кер хач (па-армянску: Կեռ խաչ, «Крывы крыж»), у некаторых крыніцах таксама згадваецца як Армянскі сымбаль вечнасьці (па-армянску: Հավերժության նշան) — адзін з традыцыйных старажытных армянскіх знакаў, своеасаблівы від свастыкі. Цяпер арэвахач зьяўляецца неад’емнай часткай таксама армянскай хрысьціянскай культуры, паступова перайшоўшы ў яе з прыняцьцем хрысьціянства ў Армэніі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самыя раньнія выявы свастыкі ў Армэніі адносяцца да нэаліту (прыблізна 7000-5000 да н. э.). Галоўным значэньнем арэвахача зьяўляецца Сонца, а адсюль і сьвятло, рух жыцьця (вечнасьці), дабрабыту, радасьці, вечнасьці і ўдачы.

Арэвахач ў Старажытнай Армэніі наносіўся на зброю, прадметы паўсядзённага побыту, адзеньне, сьцягі і гербы, выкарыстоўваўся пры афармленьні цэркваў.

Вельмі часта арэвахач сустракаецца ў каменнай разьбе Армянскага нагор’я.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Армянскі сімбаль вечнасьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Abraham Shahinyan. Armenian khatchkars and it’s endgraving (9-13 cent.) — Yerevan, 1970. (арм.)
  • Artak Movsisyan. Armenia at 3rd millennium BC — Yerevan: Jason publishing house, 2005 (арм.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]