Перайсьці да зьместу

Арышт Экрэма Імамоглу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арышт Экрэма Імамоглу быў зроблены 19 сакавіка 2025 году ў Стамбуле. Экрэм Імамоглу займаў пасаду мэра гораду. Яго выбралі на прамых выбарах у 2019 годзе[1]. Згодна зь сьледзтвам ён быў абвінавачаны ў карупцыі і хабарніцтве. Урад Турэччыны заявіў, што Экрэм Імамоглу дзейнічаў у злачыннае групоўцы, дзе было каля 100 асобаў[2]. Таксама быў арыштаваны сьпікер Мурат Ангун, які лічыцца блізкім чалавекам да Экрэма Імамоглу.

Арышт палітыка выклікаў вялікія мітынгі і акцыі пратэсту на вуліцах многіх местаў Турэччыны, як то Стамбулу, Ізьміру, Анкары і г. д. Улады спрабавалі разагнаць іх з дапамогаю сілы. Арышт выклікаў міжнародны водгук і незадаволенасьць[3]. Паведамлялася пра шматлікіх арыштаваных[4]. Беларуская асацыяцыя журналістаў пачала зьбіраць сродкі для супрацьгазаў[5], бо турэцкі зьвяз журналістаў ня меў грошаў на сваіх журналістаў.