Перайсьці да зьместу

Аршанскі мясакансэрвавы камбінат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

54°29′24″ пн. ш. 30°23′02″ з. д.HGЯO

«Аршанскі мясакансэрвавы камбінат»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Заснаваная 5 студзеня 1930 (96 гадоў таму)
Уласьнікі «Мяса-малочныя прадукты»
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Віцебская вобласьць
Адрас Ворша, Шклоўская вуліца, дом 34[1]
Ключавыя фігуры Максім Бакураў (генэральны дырэктар), Канстанцін Чэхаўскі (1-ы намесьнік)[2]
Галіна мясная прамысловасьць
Прадукцыя дзіцячае харчаваньне, кансэрва, каўбаса, паштэт
Абарачэньне 157 млн рублёў (2024 год[3]; 45,3 млн $)[4]
Апэрацыйны прыбытак 7,81 млн рублёў (2024 год; 2,24 млн $)
Чысты прыбытак 8,03 млн рублёў (2024 год; 2,31 млн $)
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія «Мяса-малочныя прадукты» (Віцебск)
Даччыныя кампаніі «Аршанская птушкафабрыка», «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў», «Аршанскія традыцыі», «Воршасырзавод», «Талачынскія сыры»
Аўдытар «Фораўдыт»

«Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1930 году.

На 2025 год «Аршанскі МКК» меў 3 вытворчыя цэхі: дзіцячага харчаваньня, кансэрвавы і каўбасны, а таксама цэх забою і перапрацоўкі буйной рагатай жывёлы (БРЖ) і сьвіней. Выпускаў гамагенізаванае дзіцячае харчаваньне для немаўлятаў ад 6 месяцаў у алюмінавых бляшанках па 100 грамаў і ў шкляных слоіках. Пюрэпадобнае харчаваньне прызначалася для немаўлятаў ад 8 месяцаў. Дзеля гіпаалергеннасьці выкарыстоўваў індычаціну і трусяціну. За зьмену вырабляў 50 т мясных кансэрваў 80 найменьняў з тэрмінам захоўваньня ад 3-х да 5 гадоў. Таксама выпускаў да 20 т каўбасы звыш 100 найменьняў за зьмену, у тым ліку 40 вэнджанай і 35 варанай, як і 15 найменьняў сардэлек. Сярод іншага, працавала аддзяленьне дэлікатэсаў зь ялавічыны і сьвініны[6].

Для дзяцей таксама выпускаў кансэрвы з кураняціны, бараніны і ялавічыны. Сярод іншага, вырабляў 4 віды лекавых кансэрваў з паніжаным утрыманьнем фэніляляніну: агароднінае і бульбяное пюрэ зь ялавічынай і сьвінінай. Вытворчасьць кансэрваў за зьмену дасягала 30 000 бляшанак вагой па 325 і 525 грамаў. Мясарасьлінныя кансэрвы мелі прыдатнасьць да 2-х гадоў. Асноўную частку працаўнікоў складалі выпускнікі такіх 3-х вучэльняў Беларусі, як Аршанскі прафэсійна-тэхнічны каледж, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках і Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня[7].

На 2025 год «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» вырабляў:

5 студзеня 1930 году здалі ў дзеяньне «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» (Беларуская ССР) магутнасьцю 30 т выпрацоўкі мяса і 8 т каўбасы за зьмену. У 1935 годзе ўступіў у дзеяньне кансэрвавы цэх. У 1953 годзе прадпрыемства дасягнула даваеннай магутнасьці. У 1960 годзе пабудавалі новы кансэрвавы цэх магутнасьцю 47,8 т за зьмену. У 1969 годзе запусьцілі лядоўню ёмістасьцю 2000 т. У 1980 годзе «Аршанскі МКК» стаў першым у Савецкім Саюзе вытворцам мясных кансэрваў для дзіцячага харчаваньня. У 1989 годзе ў кансэрвавым цэху ўсталявалі лінію магутнасьцю 50 000 бляшанак за зьмену[1].

У 1992 годзе стварылі сетку ўласных фірмовых крамаў. У 1996 годзе стварылі вытворчасьць сыравэнджанай і сыравяленай каўбасы. 2 сакавіка 1998 году «Аршанскі МКК» пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. 21 сьнежня 1999 году ўвялі ў дзеяньне цэх кансэрваў для дзіцячага харчаваньня магутнасьцю 2,8 т штосодні. У 2008 годзе ў халадзільным цэху аміячнае ахаладжэньне замянілі на фрэонавае. У 2014 годзе запусьцілі цэх дзіцячага харчаваньня магутнасьцю 70 т за зьмену з аўтаматызаваным абсталяваньнем для вытворчасьці ў бляшанках і шкляных слоіках. 29 красавіка 2022 году ўвялі ў дзеяньне цэх забою і перапрацоўкі буйной рагатай жывёлы і сьвіней[7]. У 2024 годзе загрузка вытворчай магутнасьці склала: 100 % — па сыры і масьле, 65 % — па дзіцячым харчаваньні, 57 % — па мясе, 53 % — малочнай сыроватцы, 49 % — па мясных кансэрвах і 21 % — па каўбасах[3].

  1. ^ а б Аршанскі мясакансэрвавы камбінат, ААТ. Аршанскі раён // Віцебская абласная бібліятэка, 28 лютага 2019 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  2. ^ Прыём грамадзянаў (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  3. ^ а б М.С. Бакураў, О.А. Івашкевіч. Справаздача за 2024 год (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 10 красавіка 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  4. ^ Афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, якія ўстанаўліваюцца штодзённа, на 31.12.2024 (3,4735 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2024 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  5. ^ Беларускае тэлеграфнае агенцтва (белар.) — 2021.
  6. ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  7. ^ а б Гісторыя прадпрыемства (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  8. ^ Дзіцячае харчаваньне (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  9. ^ Паштэты (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  10. ^ Адмысловага прызначэньня (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  11. ^ Кансэрвы (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  12. ^ Каўбасныя вырабы (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.
  13. ^ Для хворых на фэнілкетанурыю (рас.) // ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат», 2025 г. Праверана 22 ліпеня 2025 г.