Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў (Ворша)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Ворша |
| Каардынаты | 54°30′19,49″ пн. ш. 30°24′57,96″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата заснаваньня | 1649, 1780 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні[a]. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1845 году. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Аршанскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зьнішчылі кляштарны корпус.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялкае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 1649 годзе князь Геранім Альбрэхт Друцкі-Сакалінскі запрасіў у Воршу манахаў-дамініканаў і збудаваў ім драўляны касьцёл пад тытулам Анёлаў (апекуноў Літоўскай правінцыі).
Пры кляштары існаваў шпіталь на 10 ложкаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1780—1808 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскі ўлады ліквідавалі кляштар, а пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня — зруйнавалі ў 1863 годзе вежы касьцёла як пакараньне за актыўны ўдзел каталікоў у выступленьні. Прыкладна ў гэты ж час яны зьнішчылі кляштарны корпус.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прыстасавалі яго пад дом культуры будаўнікоў. У 1950-я гады помнік перабудавалі.
У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл — помнік архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Фасад падзяляўся на 3 часткі, разьмежаваныя глыбокімі прастакутнымі нішамі з лучковымі аконнымі праёмамі. Фасад завяршаецца прастакутным 2-ярусным атыкам, раней меў трыкутны франтон, які пераходзіў да роўніцы фасаду бакавымі акруглымі прасьценкамі. У цэнтры атыка авальная люкарня. Ад пачатку плястыку фасаду ўзбагачалі кутнія калёны, пілястры, тонка прафіляваныя карнізныя паясы, дэкаратыўныя вазы.
У інтэр'еры захоўваліся партрэты фундатара кляштару Гераніма Альбрэхта Друцкага-Саколінскага і ягонай жонкі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- Ю. Дзержаноўскі, 1913 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- (?) да 1918 г.
- да 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1942 г.
- 1943 г.
- 1943 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку ракі
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 6
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000120 |
- Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар дамініканаў у Воршы, Radzima.org
- Орша — парафія Сьвятога Юзафа. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.