Арцём Фядзянін
| Арцём Фядзянін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 красавіка 1994[1] (32 гады) | |
| Рост | 174 см | |
| Вага | 70 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2015 | Гомель | 6 (0) |
| 2014 | → Рэчыца-2014 | 24 (1) |
| 2016 | Хімік | 21 (3) |
| 2017 | Асіпавічы | 26 (11) |
| 2018—2019 | Смалявічы | 48 (7) |
| 2020—2021 | Спадарожнік | 33 (7) |
| 2021—2022 | Дняпро Магілёў | 41 (4) |
| 2023 | Паперпрам | 28 (1) |
| Зборныя | ||
| 2013 | Беларусь (да 21) | 6 (0) |
Арцём Фядзянін (нарадзіўся 25 красавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец «Гомля». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У сэзоне 2012 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе «Гомля», разам з дублем стаў пераможцам першынства дублёраў. У студзені 2013 году поруч зь іншымі дублёрамі быў пераведзены ў асноўную каманду[3]. Дэбютаваў за «Гомель» у Найвышэйшай лізе 13 красавіка 2013 году, выйшаўшы на замену ў дадатковы час матча супраць салігорскага «Шахцёру» (1:0).
У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Рэчыца-2014»[4]. Улетку 2014 замацаваўся ў пачатковым складзе рэчычанаў. У сьнежні 2014 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[5], зь якім у лютым 2015 году падоўжыў кантракт[6]. У сэзоне 2015 году выступаў пераважна за дубль «Гомля», за асноўную каманду правёў усяго 4 матчы. У сакавіку 2016 году ўзмоцніў склад «Гомельчыгунтранса»[7], аднак у красавіку пакінуў клюб, гэтак і не згуляўшы аніводнага матчу. Трапіў у заяўку гомельскага ДБК у Другой лізе[8], але каманда зьнялася з чэмпіянату. У траўні 2016 году далучыўся да шацілавіцкага «Хіміка».
У красавіку 2017 году стаў гульцом «Асіпавічаў». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2018 году прыяднаўся да складу дэбютанта беларускай Найвышэйшай лігі — клюбу «Смалявічы»[9]. У «Смалявічах» замацаваўся ў асноўным складзе, спачатку часьцей выходзіў на замену, пазьней пачаў звычайна зьяўляцца ў першай адзінаццатцы. Застаўся ў камандзе і ў сэзоне 2019 году, калі яна выбыла ў Першую лігу, і дамапог ёй вярнуць месца ў элітным дывізіёне. У студзені 2020 году пакінуў «Смалявічы»[10] і неўзабаве стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[11]. Спачатку выходзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[12]. У красавіку 2021 году не выступаў праз траўмы, пасьля вярнуў месца ў складзе.
У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[13], дзе трывала замацаваўся ў першым складзе. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскі клюб[14], некаторы час трэнаваўся з «Гомлем», аднак неўзабаве падпісаў новае пагадненьне з «Дняпром»[15]. У першай палове 2022 году зьяўляўся пераважна ў пачатковым складзе, зь лета выходзіў на замену. У студзені 2023 году пакінуў «Дняпро»[16].
У лютым 2023 году стаў гульцом гомельскага «Паперпрама»[17]. Пакінуў клюб у сьнежні 2023 году[18].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 |
| Хімік | 2016 | Першая ліга | 21 | 3 |
| Асіпавічы | 2017 | Першая ліга | 26 | 11 |
| Смалявічы | 2018 | Найвышэйшая ліга | 25 | 4 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Artem Fedyanin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/artiom_fedjanin/
- ↑ Десять игроков дубля "Гомеля" переведены в основную команду (рас.)
- ↑ "Гомель" отдал в аренду двух молодых игроков (рас.)
- ↑ "Гомель" расторг контракт с Гречишко (рас.)
- ↑ Артем Федянин продлил контракт с "Гомелем" (рас.)
- ↑ Три игрока «Гомеля» пополнили состав «Гомельжелдортранса» (рас.)
- ↑ 2-я лига. Старт сезона. Верхом на хромой кобыле (рас.)
- ↑ Федянин и Васьков стали игроками "Смолевичей" (рас.)
- ↑ "Смолевичи" расстались с четырьмя футболистами (рас.) Архіўная копія ад 2021-09-29 г.
- ↑ Федянин сменил "Смолевичи" на "Спутник" (рас.)
- ↑ Федянин поставил подпись под новым контрактом со "Спутником" (рас.)
- ↑ Федянин подписал контракт с "Днепром" (рас.)
- ↑ Хотов, Федянин и Ясинский покинули "Днепр" (рас.)
- ↑ Терещенко и Федянин подписали новые контракты с "Днепром" (рас.)
- ↑ Футбол. Полузащитник Артем Федянин расстался с могилевским "Днепром" (рас.) Архіўная копія ад 2023-01-11 г.
- ↑ Федянин пополнил ряды "Бумпрома" (рас.)
- ↑ Федянин расстался с "Бумпромом" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Рэчыца-2014»
- Футбалісты клюбу «Хімік» Шацілавічы
- Футбалісты клюбу «Асіпавічы»
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Спадарожнік» Рэчыца
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Паперпрам» Гомель
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты