Арцём Сакалоўскі
| Арцём Сакалоўскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 ліпеня 2006[1] (20 гадоў) | |
| Рост | 185 см[2] | |
| Вага | 77 кг[2] | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Менск | |
| Нумар | 78 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2024— | Дынама Менск | 4 (1) |
| 2024 | → Дынама-2[d] | 20 (4) |
| 2025 | → Слуцак | 22 (3) |
| Зборныя | ||
| 2024 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2025— | Беларусь (да 21) | 7 (1) |
| 2026— | Беларусь | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Арцём Сакалоўскі (нар. 31 ліпеня 2006 году) — беларускі футбаліст, нападнік менскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаўся футболам у сталічнай акадэміі АБФФ, адкуль пасьля выпуску 2022 году далучыўся да менскага «Дынама». У сталічным клюбе выступаў на юнацкім узроўні, аднак таксама падцягваўся ў матчах з дублюючым складам. У пачатку 2024 году далучыўся да асноўнай каманды клюбу. Дэбютаваў за сталічны клюб 2 сакавіка 2024 году ў матчы за Супэркубак Беларусі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне[3]. Дэбютным загнаным голам вызначыўся ўжо празь некалькі дзён, 6 сакавіка, у чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць барысаўскага БАТЭ[4][5]. Яшчэ празь дзесяць дзён, то бок 16 сакавіка 2024 году, упершыню згуляў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Смаргоні», пачаўшы матч у першым складзе і вызначыўшыся голам[6]. У далейшым працягваў выступаць выключна за другі склад, аднак з галоўнай камандай выпраўляўся на кваліфікацыйныя матчы Лігі чэмпіёнаў УЭФА і агульны этап Лігі канфэрэнцыяў УЭФА.
У сакавіку 2025 году на правах арэнднай угоды далучыўся да «Слуцку» да канца сэзону[7][8]. Дэбютаваў за случакоў 16 сакавіка ў матчы супраць віцебскага МЛ, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму. Сваім дэбютным голам за клюб вызначыўся 18 красавіка ў матчы супраць мазырскай «Славіі». У сьнежні пакінуў слуцкі клюб па заканчэньні тэрміну дзеі арэнднага пагадненьня[9]. Новы сезон за сталічны клюб пачаў 19 красавіка 2026 году з матча супраць «Іслачы». Сваім першым у сэзоне голам за клюб вызначыўся 3 траўня ў матчы супраць МЛ. У наступным матчы супраць берасьцейскага «Дынама», які быў згуляны 10 траўня, вызначыўся галявым дублем. У фінале Кубка Беларусі 2026 году пацэліў мяч у браму барысаўскага БАТЭ ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці, але трафэй здабылі супернікі[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў прыцягвацца да складу зборных Беларусі рознага веку яшчэ з 2021 году. Пачынаў з каманды да 16 гадоў, але таксама бараніў гонар краіны ў зборных да 17 і 19 гадоў. У кожнай з гэтых камандаў вызначаўся галамі. У сакавіку 2025 году ўпершыню атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі[11]. Дэбютаваў за гэтую каманду 21 сакавіка 2025 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўночнай Македоніі. У наступным таварыскім матчы 25 сакавіка супраць зборнай Турэччыны вызначыўся галявой перадачай. У верасьні таго ж году ўпершыню з зборнай накіраваўся на кваліфікацыйныя матчы моладзевага чэмпіянату Эўропы. Сваім дэбютным загнаным голам за клюб вызначыўся 10 кастрычніка ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.
У траўні 2026 году ўпершыню атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі[12]. Дэбютаваў за зборную 5 чэрвеня 2026 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Сырыі, выйшаўшы на замену на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Менску на 80-й хвіліне[13]. Праз чатыры дні згуляў свой другі матч на тым жа стадыёне ў матчы супраць зборнай Буркіна-Фасо.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама» Менск:
- Чэмпіён Беларусі: 2024
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Artem Sokolovskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2024/artem-sokolovskij
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" - обладатель Суперкубка Беларуси. football.by (02.03.2024). Архіўная копія ад 03.03.2024 г.
- ↑ Кубок Беларуси, 1/4 финала. Первый матч. Гол 17-летнего Соколовского принес минскому "Динамо" победу над БАТЭ. football.by (06.03.2024). Архіўная копія ад 16.03.2024 г.
- ↑ Артем Соколовский: "Навес с того штрафного? Нет, я сразу взял мяч и сказал, что буду бить". football.by (07.03.2024). Архіўная копія ад 18.03.2024 г.
- ↑ Сморгонское дежавю. "Динамо" забило "медведям" дюжину голов за две игры. football.by (16.03.2024). Архіўная копія ад 18.03.2024 г.
- ↑ Арцём Сакалоўскі — у "Слуцку-2024" да сканчэння сезона (бел.). Афіцыйны сайт ФК Дынама-Менск (2025-03-12). Праверана 2026-06-13 г.
- ↑ Наш новичок.. Афіцыйны сайт ФК «Слуцку» (12.03.2025).
- ↑ Покинули клуб.. Афіцыйны сайт ФК «Слуцку» (10.12.2025).
- ↑ Се ля ви. Минское "Динамо" снова разминулось с национальным кубком, который уехал в Борисов. football.by (16.05.2026).
- ↑ Окончательный список молодежной сборной Беларуси. АБФФ (14.03.2025).
- ↑ Виктор Ганчаренко вызвал 25 игроков на июньские спарринги сборной Беларуси. football.by (25.05.2026).
- ↑ Сборная Беларуси в товарищеском матче с крупным счётом победила команду Сирии (+ВИДЕО). football.by (05.06.2026).