Арцём Канцавы (1999)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Канцавы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 жніўня 1999(1999-08-26)[1] (24 гады)
Рост 182 см
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Урал
Нумар 80
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 Дняпро Магілёў 21 (4)
2019 Дняпро Магілёў[d] 5 (0)
2019 Мэзэкёвэшд 0 (0)
2020—2022 Рух Берасьце 54 (12)
2022 Банік Острава 7 (0)
2022 Дынама Менск 17 (3)
2023 БАТЭ 24 (4)
2024—4 Урал
Зборныя
2018—2020 Беларусь (да 21) 7 (0)
2021—4 Беларусь 9 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Арцём Канцавы́ (нарадзіўся 26 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Ўрал і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2017 году, пасьля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Найвышэйшую лігу, пачаў гуляць за дублюючы склад клюбу. У жніўні 2017 году поруч зь іншымі маладымі гульцамі склаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магілёўцамі[3]. Неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваўшы ў Найвышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 году ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2). У гэтым матчы Канцавы выйшаўшы на замену ў другім тайме. Сэзон 2018 году пачынаў у дублі, а зь лета замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У кастрычніку ў трох матчах забіў чатыры галы, пагатаоў усе галы сваёй каманды.

У лютым 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 году афіцыйна стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4]. У жніўні 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў вугорскі клюб «Мэзэкёвэшд»[5]. У складзе дружыны толькі зрэдку зьяўляўся на лаўцы запасных і ў чэмпіянаце не дэбютаваў, аднак згуляў у трох матчах Кубка Вугоршчыны.

У студзені 2020 году, пакінуўшы «Мэзэкёвэшд» па заканчэньні арэнды[6], склаў дамову зь берасьцейскім «Рухам»[7]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, а ў сэзоне 2021 году з 7 галамі быў другім бамбардзірам «Руха» пасьля Дзяніса Лапцева. У сьнежні 2021 году перайшоў у чэскі «Банік»[8]. Пакінуў клюб у траўні 2022 году[9]. У ліпені 2022 году трэнаваўся з расейскім клюбам «Хімкі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і неўзабаве футбаліст падпісаў кантракт зь менскім «Дынама» да сканчэньня сэзону 2022 году[10]. Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы сталічнага клюбу.

У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[11] і неўзабаве стаў гульцом барысаўскага БАТЭ[12]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году быў абраны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі[13]. У студзені 2024 году перайшоў у расейскі «Ўрал»[14].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 лістапада 2018 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі (1:3). 2 верасьня 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матчу чэмпіянату сьвету 2022 супраць зборнай Чэхіі (0:1).

Дасягненні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021, 2022, 2023

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2017 Найвышэйшая ліга 2 0
2018 Найвышэйшая ліга 19 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Artem Kontsevoj // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2022/artem-koncevoj
  3. ^ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (рас.)
  4. ^ Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде (рас.)
  5. ^ Артем Концевой стал одноклубником Александра Карницкого в венгерском "Мезёкёвешде" (рас.)
  6. ^ Аренда Артема Концевого в венгерский "Мезекевешд" закончилась (рас.)
  7. ^ Артем Концевой подписал трехлетний контракт с "Рухом" (рас.)
  8. ^ Артем Концевой продолжит карьеру в чешском "Банике" (рас.)
  9. ^ Концевому не продлили рабочую визу, форвард покинул "Баник" (рас.)
  10. ^ Артем Концевой стал игроком минского "Динамо" (рас.)
  11. ^ Минское "Динамо объявило о расставании с игроками (рас.)
  12. ^ Гречихо и Концевой подписали контракты с БАТЭ (рас.)
  13. ^ Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (рас.)
  14. ^ Артем Концевой — в "Урале" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]