Арцюр Тэат
| Арцюр Тэат | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 траўня 2000[1][2] (26 гадоў) | |
| Рост | 1,86 м | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Балёньня (у арэндзе з клюбу «Айнтрахт Франкфурт») | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2022 | Оостэндэ | 38 (5) |
| 2021—2022 | → Балёньня | 31 (2) |
| 2022—2025 | Рэн | 63 (6) |
| 2024—2025 | → Айнтрахт Франкфурт | 18 (0) |
| 2025— | Айнтрахт Франкфурт | 37 (1) |
| 2026— | → Балёньня | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 2017—2018 | Бэльгія (да 18)[d] | 7 (0) |
| 2018—2019 | Бэльгія (да 19)[d] | 6 (0) |
| 2021 | Бэльгія (да 21)[d] | 3 (0) |
| 2021— | Бэльгія | 36 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Арцю́р Тэа́т (па-француску: Arthur Theate; нар. 25 траўня 2000 году) — бэльгійскі футбаліст, абаронца італьянскага клюбу «Балёньня» (у арэндзе зь нямецкага клюбу «Айнтрахт» з Франкфурту) і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пачынаў займацца футболам на радзіме ў Бэльгіі, пры гэтым у юнацтве быў нападнікам. У юнацкай акадэміі «Генку» яго пераставілі на пазыцыю левага ўінгера па прыходзе новага гульца, а пасьля ён перамясьціўся на пазыцыю левага абаронцы, а затым і цэнтральнага абаронцы[3]. Улетку 2020 году Тэат ня бачыў для сябе пэрспэктываў замацавацца ў льескім «Стандардзе», з акадэміі якой выпусьціўся, пасьля чаго атрымаў прапанову прайсьці прагляд у клюбе «Оостэндэ». У ліпені склаў з камандай трохгадовы кантракт. Падчас зімовага трансфэрнага акна сэзону 2020—2021 гадоў «Оостэндэ» атрымаў прапанову на 5 мільёнаў эўра за абаронцы ад італьянскага клюбу «Балёньні», але бэльгійскі прыморскі клюб адмовіўся[4]. 26 жніўня 2021 году Тэат усё ж такі падпісаў кантракт з «Балёньняй»[5], дзе бэльгіец адразу замацаваўся ў складзе ды прыкметна вылучаўся. 29 ліпеня 2022 году Тэат далучыўся да францускага «Рэну»[6], які выклаў 20 мільёнаў эўра, што зрабіла футбаліста найдаражэйшым бэльгійскім абаронцам у гісторыі на той час[7]. 14 верасьня 2023 году спартовец падпісаў новы кантракт з «Рэнам» да чэрвеня 2027 году[8], але 18 жніўня 2024 году далучыўся да франкфурцкага «Айнтрахту» на правах арэнды, а ў лютым 2025 годзе нямецкая каманда цалкам выкупіла кантракт абаронцы[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэат атрымаў свой першы выклік у зборную Бэльгіі на фінальную стадыю Лігі нацыяў УЭФА 2021 году[10]. Аднак, гулец дэбютаваў за каманду 16 лістапада 2021 году ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Ўэйлзу[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.de/arthur-theate/profil/spieler/368891
- ↑ Arthur Theate // FBref (анг.)
- ↑ Gautier, Guillaume. Arthur Theate (KV Oostende): 'Bij Standard en Genk heb ik nooit echt een uitleg gekregen' // Sport/Voetbalmagazine, 20.10.2020 г. Архіўная копія ад 01.03.2021 г.
- ↑ KV Oostende weigerde Italiaans bod // Het Nieuwsblad, 02.02.2021 г. Архіўная копія ад 13.05.2021 г.
- ↑ Arthur Theate joins Bologna. Bologna (26.08.2021).
- ↑ Arthur Theate est Rouge et Noir !. Stade Rennais F.C. (29.07.2022).
- ↑ Duurste Belgische verdediger ooit: Arthur Theate ruilt Bologna voor Stade Rennes // Sport/Voetbalmagazine, 29.07.2022 г. Архіўная копія ад 19.11.2022 г.
- ↑ Le Stade Rennais F.C. prolonge sa charnière.. Stade Rennais F.C. (14.09.2023).
- ↑ Eintracht Frankfurt verpflichtet Arthur Theate fest. Hessenschau.de (03.02.2025).
- ↑ Italy 2-1 Belgium // BBC, 10.10.2021 г.
- ↑ Wales v Belgium game report. FIFA (16.11.2021).