Карабаскі горны сьцяг
| Карабаскі горны сьцяг | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Бёюк-Кірс (2725 м) | |
| Вышыня | 2832 м н. у. м. |
| Памеры | |
| Даўжыня | 830 км |
| Геаграфія | |
| Краіны | Азэрбайджан, Нагорна-Карабаская Рэспубліка |
| Горная сыстэма | Малы Каўказ |
| Карабаскі горны сьцяг на мапе Азэрбайджану Карабаскі горны сьцяг | |
Карабаскі горны сьцяг ці Арцаскі горны сьцяг (па-азэрбайджанску: Qarabağ silsiləsi, па-армянску: Արցախի լեռնաշղթա) — горны сьцяг Малога Каўказу, які працягнуўся ад ракі Тэртэр да даліны ракі Аракс.
Карабаскі сьцяг цягнецца дугой з поўначы на паўднёвы ўсход, зьяўляецца водападзелам басэйнаў правых прытокаў Куры — Тэртэр на паўночным захадзе, Хачэн і Каркар на ўсходзе і левых прытокаў Аракса — Акер на захадзе і Кендэланчая на паўднёвым усходзе. Рака Акер аддзяляе горны сьцяг ад Карабаскага нагор'я. Самай высокай кропкай зьяўляецца гара Вялікі Кірс (2725 м).
Асноўнымі пародамі Карабаскага горнага сьцягу зьяўляюцца сланец, мэргель і магматычныя горныя пароды. Дольная частка акружана далінамі, дзе растуць дуб і граб. Верхняя частка травяністая, але без дрэў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.38