Архірэйская Слабодка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 00:31, 3 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Архірэйская Слабодка, Антонавапрадмесьце, гістарычны раён Менску, разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы места на зямлі Архірэйскага двара.

На паўднёвым захадзе ад Архірэйскай Слабодкі месьціцца прадмесьце Тры Карчмы, на паўночным захадзе — Кашары, на поўначы — Стромкі Бераг, на паўночным усходзе — Доўгі Брод.[1][2]

Гісторыя

Паводле беларускага падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. на месцы прадмесьця знаходзіўся хутар Пустыня, «аточаны бярозавымі і хваёвымі лясамі, знакаміты сваёй чысьценькай сажалкай, садам і домікамі зь мяккай гліны з дамешкамі верасу, пабудаванымі паводле пляну самога ўладальніка хутару архіяпіскапа Антонія..., пры Пустыні заснаваная архірэйская царква ў імя сьвятога Антонія».[3] Мяркуецца, што менавіта ад царкоўнага чыну «архірэй» і пайшла назва прадмесьця.

У сьпісах вуліцаў Менску 2-й паловы XIX ст. згадваюцца «Архірэйская слабада» і «Архірэйская Сьлепня». У раёне сучаснага велазаводу і пасёлку трактарнага заводу знаходзіўся «Архірэйскі гай» (г.зв. «Пустыня»).[4]

У пачатку XX ст. Архірэйская Слабодка ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Шпітальная (цяпер Фрунзэ), Архірэйская (Пуліхава), Новазагарадная, Іванаўская, Андрэеўская, Смаленская, Нагорная, Правіянцкая (Захарава), Старазагарадная (Азгура) вуліцы.[1][5][6]

Старыя адрасы

  • Архірэйская Слабодка, 4. Эпархіяльны зьнічкавы завод. Адкрыты ў 1893 року. Займаў аднапавярховую камяніцу. Выпускаў зьнічкі зь белага і жоўтага воску. Шостую частку сыравіны складалі агаркі. Прадпрыемства месьцілася ў раёне цяперашняй вуліцы Пуліхава.[7]

Сучаснасьць

Пра існаваньне прадмесьця нагадвае Антонаўскі парк (назва нададзеная ў 2006 року[8]) і Антонаўская вуліца — колішняя дарога зь места да фальварку архіяпіскапа Антонія Зубко.[9]

Крыніцы

  1. ^ а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленьнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197
  2. ^ «Формирование территории г. Минска (1800 — 2004)» // Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 550—551
  3. ^ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 468
  4. ^ Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  5. ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  6. ^ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  7. ^ Шыбека З. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада. — Менск, 1994. С. 257
  8. ^ Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва №274 от 22.12.2006: Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска
  9. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. С. 226

Літаратура

Вонкавыя спасылкі