Артур Слабашэвіч
Артур Слабашэвіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 лютага 1989 (34 гады) Менск, Беларусь | |
Рост | 178 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Белшына | |
Нумар | 21 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2008—2009 2010 2011 2011—2013 2014 2015 2016 2016—2019 2019—2020 2021 2022— |
Энэргетык-БДУ Банік Мост Рэчыца-2014 Энэргетык-БДУ Смалявічы Іслач Славія Мазыр Віцебск Іслач Нёман Горадня Дынама Берасьце Белшына |
30 (1) 0 (0) 10 (0) 15 (4) 74 (5) 17 (1) 23 (0) 13 (0) 69 (4) 38 (0) 27 (0) 25 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Арту́р Слабашэ́віч (нарадзіўся 9 лютага 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаў кар’еру ў менскай «Зорцы-БДУ». У сэзоне 2007 году замацаваўся ў асноўным складзе клюбу.
У лютым 2008 году стаў гульцом чэскага клюбу «Мост»[2]. Вярнуўся ў Беларусь улетку 2010 году, стаў выступаць за рэчыцкі «Ведрыч-97», а пазьней вярнуўся ў «Зорку-БДУ».
Улетку 2011 году разам з партнэрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клюб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнэр Юры Пунтус. На наступны год разам з гэтым клюбам атрымаў перамогу ў другой лізе. У сэзоне 2013 году выступаў за «Смалявічы-СТІ» ў першай лізе. Па заканчэньні сэзону знаходзіўся на праглядзе ў берасьцейскім «Дынама», але ў выніку ў сакавіку 2014 году перайшоў у «Іслач»[3].
Са студзеня 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[4], якую на той момант узначальваў Пунтус. У выніку ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[5]. 10 красавіка 2015 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе матчам супраць БАТЭ на «Барысаў-Арэне», дзе выглядаў даволі няблага, аднак каманда атрымала паразу зь лікам 1:0. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[6]. У ліпені 2016 году перайшоў у клюб «Іслач»[7]. У ліпені 2019 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[8].
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 23 | 0 |
Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Іслач | 14 | 0 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 20 | 2 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 27 | 2 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://www.pressball.by/footballstat/artur_slabashevich/
- ^ Нашествие в «Мост». «Прессбол»(рас.)
- ^ Тишкевич и еще пять футболистов перешли в «Ислочь». By.Tribuna.com(рас.)
- ^ На просмотре в «Славии» семеро футболистов. Football.by(рас.)
- ^ Контракты со «Славией» подписали 12 футболистов. Football.by(рас.)
- ^ Новополоцк и Брест: без лицензий(рас.)
- ^ Слабашевич вернулся из «Витебска» в «Ислочь»(рас.)
- ^ Слабашевич стал игроком «Немана»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Банік» Мост
- Футбалісты клюбу «Рэчыца-2014»
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск