Перайсьці да зьместу

Арнольд Памазан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арнольд Памазан
Дата нараджэньня 14 чэрвеня 1939(1939-06-14) (85 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Узнагароды

Арно́льд Кандра́тавіч Памаза́н (нар. 1939, Камсамольск-на-Амуры, Хабараўскі край, цяпер Далёкаўсходняя фэдэральная акруга, Расея) — беларускі актор.

Выконваў камэдыйныя і вострахарактарныя ролі ў Купалаўскім тэатры, у тым ліку Адольфа Быкоўскага ў «Паўлінцы» Янкі Купалы звыш 30 гадоў, Чарнавуса ў «Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы і Андрэя Буслая ў «Парозе» Аляксея Дударава. Народны артыст Беларусі (1999)[3]. У 2001 годзе сыграў у кінакамэдыі «Сьвежына з салютам». Ляўрэат тэатральнай прэміі «Крыштальная Паўлінка» (2007) і кавалер ордэну Францішка Скарыны (2020).

Нарадзіўся ў работніцкай сям’і на Далёкім Усходзе Расейскай СФСР. Пасьля вайны сям’я пераехала ва Ўкраінскую ССР для адновы разбуранай гаспадаркі ў Судовай Вішні (Львоўская вобласьць). Арнольд Памазан займаўся ў драматычным гуртку мясцовай школы, пасьля якой паступіў у Львоўскую тэхнічную вучэльню. Затым некалькі гадоў працаваў памагатым машыніста паравоза. Паступіў у акторскую студыю пры Львоўскім дзяржаўным тэатры імя Марыі Занькавецкай[4].

У 1962 годзе паступіў на тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1967 годзе па спэцыяльнасьці «акторскае мастацтва драматычнага тэатру і кіно», якой вучыўся на курсе заслужанага артыста Рыгора Качаткова[5]. Сярод 30 студэнтаў у групе поўны курс скончылі 11 выпускнікоў[6]. У 1967 годзе ўладкаваўся акторам у Купалаўскі тэатар[5], куды яго ўзяў галоўны рэжысэр Барыс Эрын, які выпускаў Памазана зь Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту[6]. Дэбютаваў у камэдыі Мальера «Мяшчанін у дваранстве»[4]. У Купалаўскім тэатры найбольш плённа працаваў з рэжысэрам Яўгенам Радамысьленскім, а таксама зь Мікалаем Пінігіным[6]. У 1980 годзе атрымаў ганаровую годнасьць заслужанага артыста Беларусі. У 1995 годзе адбыўся тысячны выхад на сцэну Купалаўскага тэатру ў вобразе жаніха-франта Адольфа Быкоўскага ў «Паўлінцы»[7].

27 сакавіка 2007 году атрымаў беларускую тэатральную прэмію «Крыштальная Паўлінка», якую прысуджаў Беларускі саюз тэатральных дзеячоў[8]. На той час 32 гады запар выконваў ролю пана Быкоўскага ў «Паўлінцы»[9]. Пры гэтым зьмянілася 8 акторак, якія гралі ролю Паўлінкі. Арнольд Памазан працягваў граць ролю Быкоўскага да 70-гадовага юбілею ў 2009 годзе[10]. У сьнежні 2019 году на прапанову Памазана Міністэрства культуры Беларусі надало «Паўлінцы» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі[11]. 4 чэрвеня 2020 году атрымаў ордэн Францішка Скарыны[12].

Мастацтву Арнольда Памазана ўласьцівыя жыцьцёвая дакладнасьць вобразаў, вонкавая завершанасьць малюнка, мяккі гумар, плястычнасьць і музычнасьць. У беларускай драматургіі стварыў разнаплянавыя ролі:

Граў ролі ў іншых п’есах:

Зьняўся ў беларускім кіно і тэлефільмах:

Граў ролі ў аўдыёспэктаклях на Беларускім радыё:

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя (белар.)Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 31. — ISBN 985-11-0198-2
  2. ^ Zvâzda (белар.)Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 110 (27720). — С. 8. — ISSN 1990-763X
  3. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 14 чэрвеня 2014. — № 110 (27720). — С. 8. — ISSN 1990-763X.
  4. ^ а б в г Памазан Арнольд Кандратавіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2024 г. Праверана 23 студзеня 2025 г.
  5. ^ а б в г д е Рыгор Баравік. Памазан Арнольд Кандратавіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 3031. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
  6. ^ а б в Павал Салаўёў. «Шчасьце, што выпала жыць з народам, кранальнасьць душы якога ня ведае межаў» / гал.рэд. Ларыса Цімошык // Літаратура і мастацтва : газэта. — 21 чэрвеня 2019. — № 24 (5030). — С. 13. — ISSN 0024-4686.
  7. ^ Вікторыя Целяшук. Наш Арнольд // Зьвязда. — 6 чэрвеня 2014. — № 104 (27714). — С. 2.
  8. ^ Крыштальная Паўлінка // Беларускі саюз тэатральных дзеячоў, 2024 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.
  9. ^ Ларыса Цімошык. Паўлінка што каралева – можа пакахаць / гал.рэд. Уладзімер Наркевіч // Зьвязда : газэта. — 29 сакавіка 2007. — ISSN 1990-763x.
  10. ^ Іван Ждановіч. З юбілеем, пан Быкоўскі! // Голас Радзімы : газэта. — 23 ліпеня 2009. — № 3147.
  11. ^ "Паўлінка" атрымае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці // «Эўрапейскае радыё для Беларусі», 11 сьнежня 2019 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.
  12. ^ Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфэр дзейнасьці // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 4 чэрвеня 2020 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.
  13. ^ “Пінская шляхта” XXI стагодзьдзя / гал.рэд. Уладзімер Андрыевіч // Народная газэта. — 29 траўня 2008. — № 4765.
  14. ^ Віншуем дарагога шаноўнага Арнольда Кандратавіча Памазана з 80-годзьдзем! // Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, 14 чэрвеня 2019 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.
  15. ^ Алесь Адамовіч. Хатынская аповесьць (аўдыёзапіс, 1974 г.) // Партал «АдВэрбум», 22 сакавіка 2015 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.
  16. ^ 12 студзеня ў эфіры // Радыё «Культура», 12 студзеня 2015 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.
  17. ^ "Культура" запрашае ў радыётэатар // Белтэлерадыёкампанія, 12 жніўня 2020 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.
  18. ^ Сустрэча з творчай групай радыёспэктакля «Адгукніся, браце!» // Партал «Рэлакс», 5 траўня 2013 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.
  19. ^ Прэм’ера спэктакля "Пісьмы, вернутыя зь небыцьця..." на Беларускім радыё // Радыё «Спадарожнік», 23 сьнежня 2016 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.
  20. ^ Прэм’ера гістарычнага радыёдэтэктыва на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё // Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, 22 сьнежня 2017 г. Праверана 25 студзеня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]