Армія абароны Нагорна-Карабаскай Рэспублікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Армія абароны Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
ԼՂՀ պաշտպանության բանակ
Army Artsakh.jpg
Эмблема Арміі абароны НКР
Дата заснаваньня 9 траўня 1992
Штаб-кватэра Ханкендзі
Камандаваньне
Прэзыдэнт Бако Саакян
Міністар абароны Лявон Мнацакаян
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост 18 гадоў
Занятыя ў войску 18—20 тысячаў[1]
Запас 80—100 тысячаў[2]
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт 50 млн дал. ЗША[2]
Прамысловасьць
Замежныя пастаўшчыкі Сьцяг Армэніі Армэнія
Дататковыя зьвесткі
Гісторыя Карабаская вайна

А́рмія абаро́ны Наго́рна-Караба́скае Рэспу́блікі (па-армянску: Լեռնային Ղարաբաղի Հանրապետության պաշտպանության բանակ) была афіцыйна створаная 9 траўня 1992 року ў якасьці ўзброеных сілаў непрызнанае Нагорна-Карабаскае Рэспублікі, што аб’яднала атрады самааховы, што ствараліся ў пачатку 1990-х рокаў.[3] Колькасьць Арміі абароны НКР ацэньваецца ў 18—20 тыс. жаўнераў і афіцэраў[4], мабілізацыйны рэзэрв — 20—30 тыс.[5] У яе склад уваходзяць мотапяхотныя, танкавыя, артылерыйскія часткі й падрозьдзелы й сілы СПА. У 2002 годзе вайсковы бюджэт НКР складаў каля 20 % ад СУП[6].

У 2007 годзе, на 1000 чалавек, што пражывалі ў НКР прыходзілася 65 вайскоўцаў, што перавышае аналяґічныя паказчыкі ўсіх краінах Каўказу. Узброеныя сілы ў непрызнанай рэспубліцы разглядаюцца як інстытут, што забясьпечвае стабільную працу, і шматлікія сем’і залежаць ад атрыманай за яе аплаты[7].

Асноўныя бітвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Карабаская вайна

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стваральнікамі Арміі аховы НКР сталі Самвэл Бабаян («Іжо», камандуючы арміяю НКР да 1999 р.), ґенэрал Хрыстафар Іванян і шэраг іншых савецкіх афіцэраў — палкоўнік Анатоль Зіневіч, палкоўнік Аркадзь Тэр-Тадэвасян, маёр Сэйран Аганян, а таксама Сэрж Саргсян (в. а. міністра абароны Нагорна-Карабаскае Рэспублікі з 1992 па жнівень 1993[9]), Вазгэн Саргсян (міністар абароны Армэніі ў 1992—93, дзяржаўны міністар, в. а. міністра абароны ў 1993—95, прэм’ер-міністар Армэніі ў 1998—99), Мантэ Мелканян («Аво», кіраўнік абароны ў Мартунінскім раёне). Кіраўніком вайсковага атрада, у жніўні 1992 року які стаў старшынём дзяржаўнага камітэту абароны быў Робэрт Качаран[10].

Мэмарыял танку з Аскэране.

Сярод арґанізатараў першых апалчэнскіх атрадаў былі Разьмік Пэтрасян, Мурад Пэтрасян, Аркадзь Карапэцян, Самвэл Ахаян і інш.

Да сярэдзіны 1990-х Карабаская армія самааховы складалася ў асноўным з карабахскіх або азэрбайджанскіх армянаў, а таксама добраахвотнікаў з Армэніі. Тады высокі адсотак ўзбраеньня арміі НКР складала ўзбраеньне, захопленае ў азэрбайджанскіх, альбо рэшткі ад савецкіх войскаў. Значная колькасьць зброі й матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня паступілі з Армэніі, часта за кошт рэґулярнае арміі. Да 1994 карабахская армія самааховы стварыла інфраструктуру, якая ўключае казармы, трэніравальныя цэнтры, рамонтныя базы. Паразы, якія армяне нанесьлі Азэрбайджану ў 1993 годзе, былі аднесеныя экспертамі ў асноўным на кошт сілаў самааховы, хаця рэґулярныя армянскія войскі таксама ўдзельнічалі[11].

У войску Нагорнага Карабаха служаць усе мужчыны рэспублікі. Для таго, каб стаць чыноўнікам неабходна адслужыць два ркоу ў шэрагах узброеных сілаў НКР[12].

З 2015 р. кіраўніком Міністэрства абароны НКР зьяўляецца ґенэрал-лейтэнант Лявон Мнацаканян.[13] У 2007—2015 гэтую пасаду займаў Моўсэс Акапян[14]

Тэхніка і ўзбраеньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Армія аховы НКР цесна зьвязаная з Узброенымі сіламі Армэніі, якія дапамагаюць узбраеньнем і вайсковым рыштункам. Афіцэры з Армэніі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы вайскоўцаў Арміі НКР, хаця кіраўніцтва Армэніі заяўляе аб тым, што ў Нагорным Карабахе і вакол яго няма ніводнага прадстаўніка ўзброеных сілаў Армэніі[15]. Па наяўных адзнаках, больш за палову асабістага складу Арміі аховы НКР — жыхары Армэніі[16]. На тэрыторыі Нагорнага Карабаху разьмешчаная вайсковая частка № 33651 Арміі Армэніі.[17]

Маюцца наступныя адзнакі тэхнікі Арміі аховы НКР (некаторае ўзбраеньне, пералічанае ніжэй, можа належыць да ЎС Армэніі[4]):

Тып Выява Вытворчасьць Прызначэньне Колькасьць Нататкі
Танкі
Т-72[4][18][19] Belarus-Transporting T-72.jpg СССР СССР Асноўны баявы танк 200-300[4] Па другіх дадзеных 371[20]
Т-55[18][19] 6765 - Moscow - Poklonnaya Hill - Tank.JPG СССР СССР Сярэдні танк
БМП, БВМ і БТР
БМП-1[4][18] Bulgarian bmp-1.jpg СССР СССР Баявая машына пяхоты 80[18]
БМП-2[4][18] Belarus-Volot Transporting BMP-2-1.jpg СССР СССР Баявая машына пяхоты 153[18] Ад 256 да 324[5][16][21][22]
БРМ-1К БРМ-1К (БМП-1). Чистопольский военкомат. РТ. Июль 2013 - panoramio.jpg СССР СССР Баявая выведчая машына 5[18]
БРДМ-2 BRDM-2 (1964) owned by James Stewart pic8.JPG СССР СССР Баявая выведчая машына
БТР-70 BTR-70, museum, Togliatti-1.JPG СССР СССР Бронетранспартэр 9[18]
БТР-80 Armenianarmya.jpg СССР СССР Бронетранспартэр
БТС-4[19] СССР СССР Браняваны цягач
РСЗА
WM-80[4] WM-80.jpg Сьцяг Кітаю Кітай 273-мм РСЗА
БМ-21 «Град»[4][19] Bm21armenia.jpg СССР СССР 122-мм РСЗА 44[21]
Артылерыйскія сыстэмы
2С1 «Гвазьдзік»[4][18][19] 6742 - Moscow - Poklonnaya Hill - Tank.JPG СССР СССР 122 мм САУ 12[18]
2С3 «Акацыя» 2S3 Akatsiya.jpg СССР СССР 152 мм САУ 12[18]
2А36 «Гіяцынт-Б» 2A36 Giatsint-B.JPG СССР СССР 152 мм САУ ~50 ад.[18] Па другіх дадзеных 99[21]
Д-20[4] 152-мм гаубица Д-20.jpg СССР СССР 152 мм гармата-гаўбіца ~50 ед.[18]
Д-30[4] D-30 howitzer.jpg СССР СССР 122 мм гармата-гаўбіца да 100 ад.[18] Па другіх дадзеных 102[21]
МЛ-20 152mm ml20 hameenlinna 2.jpg СССР СССР 152 мм гармата-гаўбіца 53[21]
М-120 Mortar-batey-haosef-11-2.jpg СССР СССР 120-мм палкавы мінамёт
М74/75[4] М75 120мм минобацач.jpg Югаславія СФРЮ лёгкі мінамёт
Супрацьтанкавае ўзбраеньне
СПГ-9[4] Szkolenie PPK Spike 11.jpg Сьцяг СССР СССР Супрацьтанкавы ґранатамёт (станковы)
РСГ-7[23] RPG-7V - Interpolitex-2009.jpg Сьцяг СССР СССР Ручны супрацьтанкавы гранатамёт
«Штурм-С»[4] Штурм-С - Контрольная проверка курсантов Учебного центра боевого применения ракетных войск и артиллерии 02.jpg СССР СССР СТРК ня менш за 6[18]
«Конкурс»[4] 9P148 combat vehicle 9K111-1 Konkurs ATGM system, Боевая машина 9П148 ПТРК 9К111-1 Конкурс, Artillery museum, Saint-Petersburg pic2.JPG СССР СССР СТРК ня менш за 6[18]
Тактычныя ракетныя комплексы
9К72 «Эльбрус»[4][19] Scud-launcher-England1.jpg Сьцяг СССР СССР Апэратыўна-тактычны ракетный комплекс
Кропка — У[19] ТРК Точка на военном параде в Астане 7 мая 2015 года.JPG Сьцяг СССР СССР Апэратыўна-тактычны ракетный комплекс
Сыстэмы СПА
С-300[24] 2008 Moscow Victory Day Parade - S-300 TEL.jpg Сьцяг Расеі Расея ЗРК далёкага дзеяньня
С-125/125М[4][18] SA-3 system.jpg Сьцяг СССР СССР ЗРК малага дзеяньня
Кола[4][18] ZRK Krug 2005 G1.jpg Сьцяг СССР СССР ЗРК сярэдняе далёкасьці 15-18[18]
Куб[4] Sa6 1.jpg Сьцяг СССР СССР ЗРК малой далёкасьці адзін дывізіён[18]
С-75[4][18] Rakieta dzwina by sh.jpg Сьцяг СССР СССР ЗРК малой далёкасьці
Аса B8fnRA7c8Go.jpg Сьцяг СССР СССР ЗРК бліжняга дзеяньня ня менш за 6[18]
Страла-10[18] Strela 10.jpg Сьцяг СССР СССР ЗРК бліжгяга дзеяньня
ЗСУ-23-4[4] ZSU-23-4 Shilka -02.jpg Сьцяг СССР СССР Зэнітная самаходная ўсталёўка ня менш за 6[18]
ЗУ-23-2[4][23]/ Zu-23-2-belarus.jpg Сьцяг СССР СССР Зэнітная ўсталёўка
Іголка−1[4] Сьцяг СССР СССР Пераносны зэнітны ракетны комплекс
Іголка[4] Igla-Super.jpg Сьцяг СССР СССР Пераносны зэнітны ракетны комплекс
Авіяцыя
Мі-24[18] Mi-24 Desert Rescue.jpg Сьцяг СССР СССР Ударны гелікоптэр 5[4]
Мі-8МТ[18] Mil Mi-8MT Hip, Ukraine - Ministry of Emergency Situations JP7168551.jpg Сьцяг СССР СССР Шматмэтавы гелікоптэр 5[4][18]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ International Institute for Strategic Studies The Military Balance 2013. — С. 218. — ISBN 978-1-85743-680-8
  2. ^ а б Газазян А. Войска Нагорного Карабаха: действующая армия непризнанной республики. Deutsche WelleПраверана 30.11.2010 г.
  3. ^ Институт политических исследований Нагорно-Карабахская Республика: становление государственности на рубеже веков. — Ерэван: 2009. — С. 11.
  4. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э International Institute for Strategic Studies The Military Balance 2016. — С. 181. — ISBN 978-1-85743-835-2
  5. ^ а б Karl R. DeRouen, Uk Heo Civil Wars of the World: Major Conflicts since World War II. — Santa Barbara, California: ABC-CLIO, 2007. — Т. 1. — С. 151. — 865 с. — ISBN 9781851099191
  6. ^ [[#CITEREFОдноколенко, 2002{{{год}}}|{{{аўтар}}} {{{год}}}]].
  7. ^ [[#CITEREFЦыганок, 2007{{{год}}}|{{{аўтар}}} {{{год}}}]].
  8. ^ Ronald Grigor Introduction // Suny:Armenia, Azerbaijan, and Georgia. — С. XXIX.
  9. ^ Уладзімер Прыбылоўскі Руководители государств на территории бывшего СССР: биографический справочник : версия 3-я, пересмотренная и дополненная по состоянию на 1 февраля 2002. — Панорама, 2002. — С. 26.
  10. ^ Жирохов М. А. Семена распада: войны и конфликты на территории бывшего СССР. Окно в историю. — БХВ-Петербург, 2012. — С. 310-311. — ISBN 5977508174, ISBN 9785977508179
  11. ^ Ronald Grigor Armenia. National security. The Military // Suny:Armenia, Azerbaijan, and Georgia. — С. 74.
  12. ^ [[#CITEREFЛитовкин, 2010{{{год}}}|{{{аўтар}}} {{{год}}}]].
  13. ^ Левон Мнацаканян назначен министром обороны Нагорного Карабаха. RegnumПраверана 17.06.2015 г.
  14. ^ Министерство обороны НКР. Министр обороны. Мовсес Акопян. Правительство Нагорно-Карабахской Республики. Архіўная копія ад 2012-03-20 г.
  15. ^ Blandy C. W. Azerbaijan: Is War Over Nagornyy Karabakh a Realistic Option? Advanced Research and Assessment Group. Caucasus Series 08/17. — Defence Academy of the United Kingdom, 2008. — С. 16. — ISBN 978-1-905962-49-5(анг.)

    Between the armed forces of Armenia and NK a high degree of integration exists. Yerevan supplies arms and other military necessities to Stepanakert. The support offered by officers from Armenia in training military personnel in the NK army is an open secret. Yet Yerevan maintains that in NK and in the occupied Azeri territories around NK there is not one Armenian military subunit.

  16. ^ а б Blandy C. W. Азэрбайджан: Ці Вайна За Нагорны Карабах Ёсьць Рэалістычным Варыянтам? Ґрупа Па Прагрэсіўнаму Дасьледваньню й Адзнацы. Сэрыі Каўказу 08/17 = Azerbaijan: Is War Over Nagornyy Karabakh a Realistic Option? Advanced Research and Assessment Group. Caucasus Series 08/17. — Defence Academy of the United Kingdom, 2008. — С. 16. — ISBN 978-1-905962-49-5
  17. ^ Third section partial decision as to the admissibility of Applications nos. 36894/04 by Arayik Zalyan and 3521/07 by Razmik Sargsyan and Musa Serobyan against Armenia(недаступная спасылка)
  18. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю Аляксандар Храмчыхін Форпост с вопросами // Военно-промышленный курьер : Ґазэта. — 2016. — № 9(624).
  19. ^ а б в г д е ё Карабах воюет советским // Газета.ру. — 2016.
  20. ^ Schmidt H.-J. Military Confidence Building and Arms Control in Unresolved Territorial Conflicts // PRIF Reports No 89. Frankfurt am Main, 2009. P. 12.
  21. ^ а б в г д International Institute for Strategic Studies Вайсковы балянс 2004-2005 = The Military Balance 2004-2005. — 104 edition (October 31, 2005). — Routledge. — С. 82. — 368 с. — ISBN 978-0-198566-22-9
  22. ^ [[#CITEREFМартиросян, 2006{{{год}}}|{{{аўтар}}} {{{год}}}]].
  23. ^ а б Аляксей Рам Разведка дракой // Военно-промышленный курьер : ґазэта. — 2016. — № 14(629).
  24. ^ Карабахская ловушка / СНГ / Независимая газета

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вокнавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]