Армін Мюлер-Шталь
Армін Мюлер-Шталь | |
| па-нямецку: Armin Mueller-Stahl | |
| Дата нараджэньня | 17 сьнежня 1930[1][2][3][…] (95 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня |
|
| Месца вучобы | |
| Занятак | тэатральны актор, кінаактор, тэлеактор, кінарэжысэр, актор агучваньня, маляр, музыка, пісьменьнік |
| Сябра ў | Deutsche Filmakademie[d] |
| Маці | Editha Mueller-Stahl[d] |
| Дзеці | Christian Mueller-Stahl[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000090 |
| Подпіс | |
Армін Мюлер-Шталь (па-нямецку: Armin Müller-Stahl; нар. 17 сьнежня 1930) — нямецкі актор, ляўрэат шматлікіх сусьветных кінаўзнагарод і намінант на прэмію «Оскар» (1997).
У 1976 годзе Армін Мюлер-Шталь падпісаў адкрыты ліст пратэсту супраць пазбаўленьня грамадзянства НДР барда Вольфа Бірмана, пасьля чаго яго ўсё радзей сталі здымаць у кіно. У 1980 годзе эміграваў у Заходні Бэрлін.
На Захадзе ён граў у вядомых рэжысэраў у карцінах Лола й Туга Веранікі Фос Райнэра Вэрнэра Фасьбіндэра, Каханьне ў Нямеччыны Анджэя Вайды, Палкоўнік Рэдль Іштвана Саба.
У канцы 1980-х Мюлер-Шталь атрымаў запрашэньне ў Галівуд. Сыграў ролю бацькі габрэйскага сямейства ў карціне Бары Левінсана Авалон (1990). У 1991 годзе здымаўся ў фільмах Стывена Содэрбэрга Кафка й Джыма Джармуша Ноч на Зямлі, дзе ён выступіў у ролі таксіста-эмігранта з Усходняй Нямеччыны. У 1996 годзе адбыўся рэжысэрскі дэбют Мюлер-Шталя — фільм Гутарка з пачварай. У тым жа годзе зьняўся ў драме Бляск, за які быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну.
Адны зь яго апошніх прац — «ліхадзей у законе» у фільме Дэвіда Кронэнбэрга Загана на экспарт (2007) і роля ў расейскім ваенным сэрыяле Аляксандра Бураўскага Ленінград пра блякаду Ленінграда.
У сьнежні 2011 году Армін Мюлер-Шталь упершыню з 1938 году наведаў свой родны горад, дзе яму было прысвоена званьне ганаровага грамадзяніна Тыльзыту.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Armin Mueller-Stahl // RKDartists (нід.)
- ↑ Armin Mueller-Stahl // filmportal.de — 2005.
- ↑ Armin Mueller-Stahl // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118971190 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.