Армянскі нацыянальны ўнівэрсытэт архітэктуры і будаўніцтва
| Армянскі нацыянальны ўнівэрсытэт архітэктуры і будаўніцтва | |
| па-армянску: Ճարտարապետության և շինարարարության Հայաստանի ազգային համալսարան | |
Установа ў 2018 годзе. | |
Лягатып | |
| Заснаваны | 1921[1] |
|---|---|
| Тып | дзяржаўны |
| Дачыненьне да рэлігіі | ня мае |
| Месцазнаходжаньне | |
| Горад | Ерэван |
| Краіна | Армэнія |
| Знаходзіцца ў складзе | Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][2] |
| Вэб-сайт | nuaca.am (арм.) (анг.) (рас.) (фр.) |
Армянскі нацыянальны ўнівэрсытэт архітэктуры і будаўніцтва[3] (па-армянску: Ճարտարապետության և շինարարարության Հայաստանի ազգային համալսարան) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэта і зь сядзібаю ў горадзе Ерэван.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1921 годзе пры нядаўна створаным Ерэванскім дзяржаўным унівэрсытэце адкрылася тэхнічнае вучылішча, якое выпусьціла сваіх першых вучняў у 1928 годзе. У ліпені 1930 года быў створаны Армянскі будаўнічы інстытут, які на гэтым этапе меў катэдры архітэктуры і будаўніцтва, гідралёгіі і хімічнае інжынэрыі. 11 ліпеня 1989 года на базе адпаведных катэдраў і катэдраў Армянскага нацыянальнага політэхнічнага ўнівэрсытэту пастановай Савета Міністраў Армянскай ССР быў створаны архітэктурна-будаўнічы інстытут. У 2000 годзе ён быў перайменаваны ў Ерэванскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт. У 2014 годзе унівэрсытэт быў перайменаваны ў Армянскі нацыянальны ўнівэрсытэт архітэктуры і будаўніцтва.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Факультэт архітэктуры
- Факультэт дызайну
- Факультэт будаўніцтва
- Факультэт гарадзкой эканомікі і экалёгіі
- Факультэт кіраўніцтва і тэхналёгій
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Армянскі нацыянальны ўнівэрсытэт архітэктуры і будаўніцтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў