Аркадзь Станкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Аркадзь Іванавіч Станкевіч (нарадзіўся 28 студзеня 1940, в. Войтаўка 1, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, БССР) — вайсковец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1957 году працаваў токарам на Койданаўскай МТС, з 1959 г. ва Ўзброеных сілах СССР. У 1963 г. закончыў Хабараўскае ваеннае вучылішча, пазьней Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна. Служыў у ракетных войскаx стратэгічнага прызначэньня. На працягу шэрагу гадоў узначальваў палітычныя органы дывізіі, арміі, вядучага Навукова-дасьледчага інстытуту ракетных войскаў і Ваеннай акадэміі імя Дзяржынскага. Узнагароджаны 12 урадавымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» ІІІ ступені і іншымі. У 1990 г. прысвоена воінскае званьне «генэрал-маёр». З 1991 г. займаецца навукова-пэдагагічнай дзейнасьцю, у апошні час у Ваеннай акадэміі ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня імя Пятра Вялікага. Кандыдат гістарычны навук (1991), дацэнт (1996). З 1995 г. у адстаўцы. Жыве ў Маскве.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.