Перайсьці да зьместу

Арда Гюлер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арда Гюлер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 лютага 2005(2005-02-25)[1] (21 год)
Рост 176 см[2]
Пазыцыя атакуючы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Фэнэрбахчэ 32 (7)
2023—4 Рэал Мадрыд 70 (13)
Зборныя
2022—4 Турэччына 27 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2026.

Арда́ Гюле́р (па-турэцку: Arda Güler; нар. 25 лютага 2005 году) — турэцкі футбаліст, атакуючы паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і зборнай Турэччыны. Уважаецца адным з найлепшых маладых гульцоў у сьвеце[3][4].

Гюлер займаўся футболам у акадэміі «Генчлербірлігі», але ў веку 13 гадоў далучыўся да акадэміі «Фэнэрбахчэ». 13 студзеня 2021 году маладзён падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам на два з паловай гады[5]. Кіраўніцтва клюб разглядала яго як футбаліст зь вялікім патэнцыялам на будучыню[6].

Гюлер у складзе «Фэнэрбахчэ».

Футбаліст дэбютаваў у матчы Лігі Эўропы 2021—2022 гадоў, зьявіўшыся на замену ў матчы супраць фінскага клюбу ХІК. Праз тры дні ў сваім першым матчы Супэрлігі ён аддаў галявую перадачу, якая дазволіла Міху Зайцу загнаць гол на 89-й хвіліне ў матчы супраць «Антальяспору», які завяршыўся перамогай зь лікам 2:0[7]. Зь цягам сэзону пачаў атрымліваць больш гульнёвага часу. 17 сакавіка 2022 году «Фэнэрбахчэ» абвесьціў, што склаў з спартоўцам новы трохгадовы кантракт[8]. Да траўня 2022 году Гюлер правёў 3 галы і аддаў 3 галявыя перадачы ўсяго за 255 хвілінаў гульнёвага часу. Пасьля ўражлівага пачатку кар’еры стала вядома, што ім зацікавіліся буйныя эўрапейскія клубы, як то «Арсэнал», «Лівэрпул», «Баварыя», дортмундзкая «Барусія», «Барсэлёна» і ПСЖ[9][10]. На пачатку сэзону 2022—2023 гадоў, па адыходзе Мэсута Эзіля, Гюлер узяў сабе 10-ы нумар. 3 лістапада 2022 году ён адзначыўся першым голам у эўрапейскіх спаборніцтвах, а таксама аддаў галявую перадачу ў выязным матчы супраць кіеўскага «Дынама»[11].

6 ліпеня 2023 году клюб Ля Лігі мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў аб падпісаньні з Гюлерам шасьцігадовага кантракту[12][13]. Угода была складзеная шляхам актывацыі пункта аб выплаце сумы ў памеры 20 мільёнаў эўра[14][15]. Пасьля шэрагу траўмаў у «Рэале» ў канцы 2023 году Гюлер дэбютаваў за «сьметанковых» 6 студзеня 2024 году ў матчы Кубка Гішпаніі[16]. Гулец дэбютаваў у Ля Лізе ў матчы супраць «Ляс-Пальмасу» 27 студзеня, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне замест Радрыгу[17][18]. 10 сакавіка ён улучыў свой першы гол у лізе за «Рэал», засмуціўшы брамніка «Сэльты» Вісэнтэ Гуаіту на чацьвертай хвіліне дададзенага часу, і замацаваўшы перамогу зь лікам 4:0[19][20]. 19 траўня ён разжыўся галявым дублем у матчы супраць «Вільярэалу», які скончыўся ўнічыю зь лікам 4:4[21]. У той час Гюлер гуляў перадусім у матчах Кубка Гішпаніі і абмежаваны час зьяўляўся ў гульнях лігі, зрэдку зьяўляючыся ў стартавым складзе ў двух запар матчах. Па прызначэньнь Шабі Алёнса на пасаду галоўнага трэнэра мадрыдцаў, Гюлер пачаў часьцей зьяўляцца ў першай адзінаццатцы, пераважна выходзячы на пазыцыі паўабаронцы. 14 сакавіка 2026 года ён пацэліў мяч у браму з 68 мэтраў з сваёй паловы поля ў матчы 4:1 супраць «Эльчэ». Гэты ўдар адзначыўся найдалёкшым голам у гісторыі Ля Лігі, што абнавіла рэкорд, усталяваны Антоніё Хасэ ў 2004 годзе, які ўлучыў мяч зь вельмі падобнай адлегласьці[22][23].

Дэбютаваў у складзе зборнай Турэччыны 19 лістапада 2022 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Чэхіі, які завяршыўся перамогай туркаў зь лікам 2:1. Свой першы гол ён правёў 19 чэрвеня 2023 году, загнаўшы мяч у браму зборнай Ўэйлзу ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2024 году[24]. Гюлер быў улучаны ў склад зборнай на эўрапейскае першынство 2024 году[25]. 18 чэрвеня ён быў ушанаваны званьнем найлепшага гульца матчу, бо адзначыўся голам у пераможным матчы адкрыцьця чэмпіянату супраць зборнай Грузіі[26].

«Фэнэрбахчэ»:

«Рэал»:

  1. 1 2 https://web.archive.org/web/20210608142900/https://www.tff.org/Default.aspx?pageId=30&kisiId=1723820
  2. Soccerway (мн.)
  3. The 25 best young players in world football right now ranked in order. Give Me Sport (01.07.2024). Архіўная копія ад 10.07.2024 г.
  4. 2024 Kopa Trophy Nominees Announced: Lamine Yamal, Arda Güler…. beinsports (04.09.2024).
  5. Altyapı futbolcumuz Arda Güler'le profesyonel sözleşme imzalandı // Fenerbahçe S.K., 13.01.2021 г. Архіўная копія ад 20.08.2021 г.
  6. Arda Guler: The Turkish wonderkid the whole of Europe wants to sign // Goal (website), 19.04.2022 г. Архіўная копія ад 19.04.2022 г.
  7. Fenerbahçe 2–0 Fraport TAV Antalyaspor // Fenerbahçe S.K., 22.08.2021 г. Архіўная копія ад 26.04.2024 г.
  8. Fenerbahçe Yolunuz Açık Olsun… Armamızla, Uzun Yıllar Nice Başarılara – Fenerbahçe Spor Kulübü Архіўная копія ад 20.04.2022 г.
  9. Arda Guler: The Turkish wonderkid the whole of Europe wants to sign. Goal (website). Архіўная копія ад 18.08.2022 г.
  10. Sport (06.06.2022) PSG join Barça on the list of clubs that want Arda Guler. sport. Архіўная копія ад 18.07.2023 г.
  11. Dynamo Kyiv 0–2 Fenerbahçe. UEFA (03.11.2022). Архіўная копія ад 24.11.2022 г.
  12. Official Announcement: Arda Güler. Real Madrid CF (06.07.2023). Архіўная копія ад 08.07.2023 г.
  13. Arda Güler becomes a Real Madrid player. Real Madrid CF. Архіўная копія ад 08.07.2023 г.
  14. Real sign Turkish wonderkid Guler from Fenerbahce // BBC Sport Архіўная копія ад 18.07.2023 г.
  15. Real Madrid beat Barcelona to win race for Turkish wonderkid. OneFootball (06.07.2023). Архіўная копія ад 05.10.2023 г.
  16. Madrid will be patient with Guler after debut, boss Ancelotti says. Reuters (07.01.2024). Архіўная копія ад 07.01.2024 г.
  17. Tchouameni grabs Madrid late win at Las Palmas to top Liga. France 24 (27.01.2024). Архіўная копія ад 04.02.2024 г.
  18. Arda Güler sahaya çıktı Real zor da olsa kazandı. beIN Sports (27.01.2024). Архіўная копія ад 27.01.2024 г.
  19. Real Madrid 4–0 Celta Vigo: Vinicius Junior and Arda Guler score in La Liga win. BBC Sport (10.03.2024). Архіўная копія ад 04.04.2024 г.
  20. Arda Güler: "I'm thrilled to have scored my first goal". Real Madrid CF (10.03.2024). Архіўная копія ад 02.04.2024 г.
  21. Arda Güler continues ridiculous start to Madrid career. onefootball (19.05.2024).
  22. How far was Arda Güler’s goal in Real Madrid vs Elche?. beIN SPORTS (15.03.2026).
  23. Real Madrid score a screamer from before the halfway line. Yahoo! Sports (14.03.2026).
  24. Wales' Euro hopes in tatters after defeat in Turkey // BBC Sport Архіўная копія ад 23.06.2023 г.
  25. A Millî Takımımızın EURO 2024 Aday Kadrosu Açıklandı // Turkish Football Federation, 07.06.2024 г. Архіўная копія ад 07.06.2024 г.
  26. Türkiye 3–1 Georgia: Arda Güler thunderbolt lights up thrilling win. Union of European Football Associations (18.06.2024). Архіўная копія ад 18.06.2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]