Перайсьці да зьместу

Аргела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Argelo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Argo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Аргель, Яргель, Аргуль, Аргла, Яргла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Арґела»

Аргела (Аргель, Яргель, Аргуль, Аргла, Яргла) — мужчынскае імя.

Аргіла або Аргела (Argila, Argelo[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -арг- (-ерг-) (імя ліцьвінаў Сударг; германскае імя Sudergo) паходзіць ад гоцкага arhvus 'лучнік'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jargolowa[3] (жаночая форма ад імя Jargol). Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Аргіла: Argilla (1417 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ergel, des voythes dyener von Samaythen (1408 год)[5]; Argeln son (16 і 21 чэрвеня 1409 году)[6]; Argel dem Samaythen… Argel dem Littauwen (29 ліпеня і 20 жніўня 1409 году)[7]; стрелцы Пунские… Оркгели Стецевичу (1557—1558 гады)[8]; Andrzej Argłowicz… Józef Hrehorowicz Ergłowicz… Andrzej Orglewicz (1667 год)[9]; Józef Ergłowicz (1690 год)[10]; Anna Jergiel (1833 год)[11].

Аргулевічы (Argulewicz) — вольныя людзі зь вёскі Жарнэляў Віленскі павет, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[12].

Аргулевічы (Argulewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[13].

Аргловічы (Яргловічы, Арглевічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Яргелевічы (Jargielewicz) — літоўскі шляхецкі род[14].

На гістарычнай Случчыне існуе вёска Аргелаўшчына, у гістарычнай ПрусііАргелятэн.

  1. ^ Boullón Agrelo A. I. Antroponimia medieval galega (ss. VIII—XII). — Tübingen, 1999. S. 136.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 144, 989.
  3. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 7.
  4. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 65.
  5. ^ Das Marienburger Tresslerbuch der Jahre 1399—1409. — Königsberg, 1896. S. 470.
  6. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 185—186.
  7. ^ Das Marienburger Tresslerbuch der Jahre 1399—1409. — Königsberg, 1896. S. 559, 584.
  8. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 47.
  9. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 626.
  10. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 188.
  11. ^ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  12. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 609.
  13. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 392.
  14. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 202.