Перайсьці да зьместу

Арбэлін Пінэда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арбэлін Пінэда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 сакавіка 1996(1996-03-24)[1][2] (30 гадоў)
Рост 168 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб АЕК Атэны
Нумар 13
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 Керэтара[d] 44 (8)
2016—2018 Гвадаляхара 102 (7)
2019—2022 Крус Асуль 97 (10)
2022—2023 Сэльта 7 (0)
2022—2023 АЕК Атэны 36 (9)
2023—4 АЕК Атэны 92 (9)
Зборныя
2015 Мэксыка (да 20)[d] 3 (0)
2016—4 Мэксыка 90 (12)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 траўня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
31 сакавіка 2026.

Арбэлі́н Пінэ́да Альвара́да (па-гішпанску: Orbelín Pineda Alvarado; нар. 24 сакавіка 1996 году) — мэксыканскі футбаліст, паўабаронца грэцкага клюбу АЕК і нацыянальнай зборнай Мэксыкі.

У 2014 годзе далучыўся да асноўнай каманды клюбу «Керэтара», у складзе якой дэбютаваў у мэксыканскай лізе 1 жніўня ў матчы супраць «Пачукі»[3]. Першым голам разжыўся 24 студзеня 20155 году таксама ў сустрэчы супраць «Пачукі», але гэта не дапамагло клюбу, бо карэтарцы саступілі зь лікам 1:2[4]. 2 сьнежня 2015 году «Гвадаляхара» абвесьціла, што падпісала Пінэду на пяцігадовы кантракт[5]. У новай камандзе паўабаронца дэбютаваў 10 студзеня 2016 году супраць «Вэракруса»[6]. 10 ліпеня ўлучыў гол у Супэркубку Мэксыкі 2016 году ў матчы супраць «Вэракруса», а матч скончыўся перамогай ягонай дружыны зь лікам 2:0[7]. У 2017 годзе стаў чэмпіёнам краіны ў складзе каманды. У сьнежні 2018 году было абвешчана, што «Крус Асуль» узгодніў зь Пінэдам угоду за 12 мільёнаў даляраў[8]. У новай камандзе гулец стаў ключавым футбалістам.

7 студзеня 2022 году Пінэда падпісаў пяцігадовы кантракт з гішпанскім клюбам «Сэльтай»[9]. Мэксыканец дэбютаваў за клюб 21 лютага ў матчы супраць «Левантэ», выйшаўшы на замену ў другім тайме. 15 ліпеня на правах арэнды спартовец прыяднаўся да грэцкага клюбу АЕК[10]. Ягоная гульня ў сэзоне прынесла яму званьні найлепшага гульца лігі, найлепшага легіянэра[11] і месца ў сымбалічнай зборнай сэзону, а таксама прыз найлепшага гульца клюбу. 1 ліпеня 2023 году АЕК выкупіў Пінэду з «Сэльты» за 6,5 мільёна эўра[12], а сам гулец склаў з клюбам чатырохгадовы кантракт да 2027 году.

Пінэда некалькі разоў улучаўся ў папярэднія сьпісы зборнай перад некалькімі турнірамі, але на іх не трапляў. Дэбютаваў у складзе зборнай Мэксыкі 6 верасьня 2016 году ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Гандурасу[13]. Першым турнірам для Пінэды стаў Залаты кубак КОНКАКАФ 2017 году[14], дзе 9 ліпеня ён пацэліў свой першы гол за зборную ў матчы групавога этапу супраць зборнай Сальвадору, стаўшы аўтарам апошняга голу ў перамозе зь лікам 3:1[15]. У 2019 годзе стаў пераможцам чарговага Залатога кубка КОНКАКАФ. У 2022 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце сьвету па футболе. Пінэда браў удзел у Залатым кубку КОНКАКАФ 2023 году, дзе быў ключавым гульцом зборнай, загнаўшы два галы ў матчах на шляху да фіналу[16].

«Гвадаляхара»:

«Крус Асуль»:

АЕК:

Мэксыка:

  1. Orbelín Pineda // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Orbelín Pineda // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Orbelín Pineda // mediotiempo Архіўная копія ад 30.05.2015 г.
  4. Los 5 goles de Orbelín Pineda con Querétaro en la Liga MX. Somos Invictos (18.04.2015).
  5. Chivas y Gallos llegan a un acuerdo por Orbelín Pineda. Chivasdecorazon.com.mx.
  6. Marshall, Tom (10.01.2016) Matias Almeyda's new-look Chivas slip up in Liga MX Clausura opener. ESPN.
  7. Marshall, Tom (11.07.2016) Chivas secure statement win over Veracruz in the Supercopa MX. ESPN.
  8. ¡Oficial! Cruz Azul contrata a Orbelín Pineda. El Sol de México (18.12.2018).
  9. La magia de Orbelín Pineda se suma al ataque del RC Celta // RC Celta, 07.01.2022 г.
  10. Orbelín Pineda jugará esta temporada cedido en el AEK de Atenas. RC Celta (15.07.2022).
  11. Παπαμακάριος, Πέτρος (27.11.2023) Βραβεία ΠΣΑΠΠ 2023: Κορυφαίος Έλληνας ο Ιωαννίδης, ξένος ο Πινέδα, προπονητής ο Αλμέιδα. sport24.gr.
  12. Αυτό είναι το deal της ιστορικής συμφωνίας της ΑΕΚ με τον Πινέδα: Όλες οι λεπτομέρειες της μεγάλης μεταγραφής. sport24.gr (01.07.2023).
  13. Orbelín Pineda debutó con la Selección Nacional de México. Miseleccion.mx.
  14. Lista la convocatoria de México para la Copa Oro. Marca (28.06.2017).
  15. Mexico 3 El Salvador 1: Defending Gold Cup champions win opener. Four Four Two (10.07.2017).
  16. Mexico vs Panama score, result, and highlights as Santi Gimenez goal gives El Tri 2023 CONCACAF Gold Cup. www.sportingnews.com (17.07.2023).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]