Вайсковая апэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Апэрацыя (ваенная справа)»)
Агульная схема апэрацыі «Багратыён». Чырвоныя стрэлкі дэманструюць удары савецкіх войскаў да 4 ліпеня

Апэра́цыя — форма ваенных дзеяньняў — сукупнасьць бітваў, баёў, удараў і манёўраў, якія ажыцьцяўляюцца разнароднымі войскамі (сіламі), узгоднены і ўзаемазьвязаны паводле мэты, задачаў, месца і часу, і якія праводзяцца адначасова і пасьлядоўна згодна з адзінай задумай і плянам дзеля вырашэньня задачаў на тэатры (ці тэатрах) ваенных дзеяньняў, стратэгічным ці апэратыўным кірунку (у пэўным раёне ці зоне) у акрэсьлены пэрыяд часу[1].

Паводле маштабу бываюць стратэгічныя, франтавыя (флёту, акругі ППА, групы армій), армейскія (флятыліі, корпусу, эскадры). У залежнасьці ад удзелу сіл і сродкаў бываюць: агульнавайсковыя (агульнафлёцкія), супольныя і самастойныя. Паводле характару баявых дзеяньняў адрозьніваюць апэрацыі наступальныя і абарончыя; паводле часу і чарговасьці правядзеньня — першыя і наступныя.

У стратэгічнай апэрацыі могуць праводзіцца некалькі франтавых, у франтавой — некалькі армейскіх і корпусных апэрацыяў. Кожная апэрацыя мае свае паказальнікі, зь якіх асноўныя: колькасьць войскаў (сіл), што ўдзельнічаюць у апэрацыі, шырыня паласы дзеяньняў, працягласьць; апроч таго, у наступальных апэрацыях адзначаюць глыбіню і тэмпы наступу.

На зьмест, спосабы падрыхтоўкі і вядзеньня апэрацыяў вырашальнае ўдзеяньне робяць: палітычныя мэты вайны і характар стратэгічных і апэратыўных задачаў, якія вырашаюцца, ваенна-эканамічныя здольнасьці дзяржавы, баявыя магчымасьі сваіх войскаў і праціўніка, фізыка-геаграфічныя асаблівасьці ТВД, сыстэмы кіраваньня, маральна-палітычны стан войскаў (сіл) і ўзровень іх апэратыўнай, баявой і палітычнай падрыхтоўкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ВЭС-83.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с : 30 л. ил.. С.516.