Перайсьці да зьместу

Апорна-рухальная сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Апорна-рухальная сыстэма (сынонімы: апорна-рухальны апарат, касьцёва-цягліцавая сыстэма, лякаматорная сыстэма, шкілетна-цягліцавая сыстэма) — комплекс структураў, якія ўтвараюць каркас, што надае форму арганізму, дае яму апору і забясьпечвае абарону ўнутраных органаў ды магчымасьць перамяшчэньня ў прасторы.

Апорна-рухальная сыстэма чалавека — функцыянальная сукупнасьць касьцей шкілета, сухажылаў, суставаў, якія ажыцьцяўляюць пры дапамозе нэрвовай рэгуляцыі лякамоцыі, падтрыманьне паставы і іншыя рухальныя дзеяньні, нароўні зь іншымі сыстэмамі органаў ўтварае чалавечае цела.