Перайсьці да зьместу

Антыцыклён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спадарожнікавы здымак, які паказвае вобласьць антыцыклёна на поўдзень ад Аўстраліі

Антыцыклён — замкнёная вобласьць павышанага атмасфэрнага ціску з максымальным ціскам у цэнтры. Вятры ў антыцыклёне абгінаюць цэнтар па гадзіньнікавай стрэлцы ў паўночным паўшар’і й супраць гадзіньнікавай стрэлкі ў паўднёвым. Сыходны рух паветра ў антыцыклёне абумоўлівае адсутнасьць воблачнасьці. Улетку пераважае гарачае й сухое надвор’е, зімой - марознае й ясная. Антыцыклёнам называюць вобласьці павышанага ціску ў атмасфэры, дыямэтрам ад некалькіх соцень да некалькіх тысячаў кілямэтраў, якія характарызуюцца своеасаблівымі ўмовамі надвор’я й сыстэмай цячэньня паветра. Антыцыклёны разам зь якасна процілеглымі ім цыклёнамі (абласьцямі паніжанага ціску) зьяўляюцца найважнейшымі віхравымі формамі агульнай цыркуляцыі атмасфэры.