Перайсьці да зьместу

Антуанэтэ Рэйпма-дэ Ёнг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антуанэтэ Рэйпма-дэ Ёнг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася6 красавіка 1995(1995-04-06) (31 год)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяканькабежка, вэлягоншчыца
Узнагароды і мэдалі
Knight of the Order of Orange-Nassau

Антуанэ́тэ Рэ́йпма-дэ Ёнг (па-нідэрляндзку: Antoinette Rijpma-de Jong), у дзявоцтве дэ Ёнг (нід. de Jong; нар. 6 красавіка 1995 году) — нідэрляндзкая канькабежка на доўгай трасе. Уладальніца залатога мэдаля ў бегу на 1500 мэтраў і срэбра ў эстафэце на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году, бронзавага мэдаля ў бегу на 3000 мэтраў і срэбра ў эстафэце на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане і бронзавага мэдаля ў бегу на 1500 мэтраў і эстафэце на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў кітайскім Пэкіне. Яна таксама брала ўдзел на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году ў расейскім Сочы, але заняла там толькі сёмае месца ў бегу на 3000 мэтраў[1]. Ёсьць рэкардсмэнкай сьвету на дыстанцыі ў 3000 мэтраў сярод юніёрак. Мае на сваім рахунку перамогі ў асобных дысцыплінах на чэмпіянатах сьвету і Эўропы.

  1. ↑ «Antoinette de Jong». Sports Reference.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]