Антон Рынейскі
Выгляд
Антон Рынейскі | |
| Дата нараджэньня | каля 1903 |
|---|---|
| Дата сьмерці | 27 жніўня 1937 |
| Месца сьмерці | |
| Занятак | археоляг, гісторык, краязнаўца |
| Месца працы | |
Анто́н Альге́рдавіч Рыне́йскі (к. 1903 — 27 жніўня 1937, Менск) — археоляг, гісторык, краязнавец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1927 г. вывучаў археалягічныя помнікі Беларусі. У 1929—1937 гг. працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН. Дасьледаваў археалягічныя помнікі Палесься і Меншчыны эпохі бронзы і жалезнага веку, дрыгавіцкія курганы, гарадзішчы. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі каля вёсак Грычына, Курганьне й іншых.
Арыштаваны 19 траўня 1937 г. асобай нарадай пры НКВД БССР. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысьць Польшчы» і ва ўдзеле ў шпіёнска-дывэрсійнай дзейнасьці Польскай арганізацыі вайсковай. 25 жніўня 1937 г. асуджаны да НМП. Расстраляны ў Менску, рэабілітаваны ў 1958 г.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Разьведачная археалягічная экспэдыцыя. // Наш край. Менск. 1929. № 8/9.
- Да археалягічнага вывучэньня Беларусі // Наш край. Менск. 1929. № 11.
- Археалягічныя разьведкі на р. Пціч // Працы сэкцыі археалёгіі Інстытута гісторыі БелАН. Менск. 1932. Т. 3.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Валахановіч А. Рынейскі Антон Альгердавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — С. 150.
- Рынейскі Антон Альгердавіч. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1. С. 42.