Антон Рудак
| Антон Рудак | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 9 жніўня 1989 (37 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, краязнаўца, гісторык, журналіст |
| Узнагароды | |
Антон Рудак (9 жніўня 1989, Менск) — беларускі паэт, гісторык і краязнавец, журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 9 жніўня 1989 года ў Менску. Скончыў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа[1], гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту па спэцыяльнасьці «Архівазнаўства»[2]. Таксама навучаўся ў Школе маладога пісьменніка[3].
Станам на люты 2014 года працаваў вэб-рэдактарам[4]. Прынамсі з 2022 году супрацоўнік газэты «Культура»[5], аглядальнік[6].
Прафэсійная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як гісторык дасьледуе мінулае Мінска[3]. У абшары інтарэсаў часы нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў Беларусі[7] і Менску ў прыватнасьці[2].
У траўні 2021 году ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча выступіў зь лекцыяй «З гісторыі менскага падпольля»[2] пра ўдзельнікаў савецкага і польскага (СУБ-АК, «Вахляж») рухаў супраціву ў акупаваным Менску.
Як краязнавец цікавіцца фотадакументамі і малавядомымі старымі будынкамі[2]. Праводзіць тэматычныя лекцыі і экскурсіі ў Менску[2], у тым ліку прысьвечаныя постаці Ўладзімера Караткевіча[8].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стварае паэзію, прозу[4] і перакладае. Вершы публікаваліся ў «Нашай Ніве» і «Дзеяслове».
У 2014 годзе быў першым беларускім літаратарам у праграме «Рэзыдэнцыя маладога літаратара ў Вільні».
У 2014 годзе ў сэрыі «Пункт адліку» Бібліятэкі Саюзу беларускіх пісьменньікаў «Кнігарня пісьменьніка» выйшаў дэбютны паэтычны зборнік «Верхні горад», куды ўвайшлі вершы напісаныя ў 2009—2014 гадах. Рэдактарам быў Андрэй Хадановіч, вокладку аформіла Ксенія Шталянкова, прэзэнтацыя адбылася 3 лістапада 2014 года ў менскай кнігарні «ЛогвінаЎ»[3].
Таксама займаецца мастацкім перакладам з польскай мовы[1].
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пераможца літаратурнага конкурсу «Эксьлібрыс» імя Ларысы Геніюш у намінацыі «Паэзія» (2012)[9].
- Фіналіст літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча за 2014 год з кнігай паэзіі «Верхні горад»[8].
- Ляўрэат прэміі «Кніга году» (2014) за кнігу паэзіі «Верхні горад»[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Антон Рудак ПрайдзіСвет
- 1 2 3 4 5 Radio Kultura BR (2021-02-25) "Дыялогі пра культуру" - 25. Антон Рудак - 25.02.2021 (бел.)
- 1 2 3 Антон Рудак прэзентаваў свой «Верхні горад» Generation.by
- 1 2 Антон Рудак Ружанец : газета. — Мінск: Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы», 2014. — № 5 (842). — С. 13.
- ↑ Культура і мастацтва - Мінск, Беларусь
- ↑ Аглядальнік газеты «Культура» Антон Рудак працягвае сезон вандровак па помніках гісторыі і архітэктуры. facebook.com (2025-08-20).
- 1 2 Будзьма беларусамі! » Лекцыя Антона Рудака "З гісторыі мінскага падполля"
- 1 2 Віктар Шніп Трава бясконцасьці: дзённікавы раман паэта. — Менск: Мастацкая літаратура, 2018. — P. 383. — 500 ас. — ISBN 978-985-02-1817-9
- ↑ Абвясьцілі пераможцаў конкурсу «Эксьлібрыс» Наша Ніва. Прэс-служба СБП (25.05.2012).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Radio Kultura BR (2021-02-25) "Дыялогі пра культуру" - 25. Антон Рудак - 25.02.2021 (бел.)
- Антон Рудак. Вершы