Антоні Францішак Аўдзевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Антоні Францішак Аўдзевіч. Невядомы мастак, 1896 год

Антоні Франці́шак Аўдзе́віч (па-польску: Antoni Franciszek Audziewicz; 21 верасьня 1834, Цельшы, Скрабіціская воласьць — 10 чэрвеня 1895, Вільня) — рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп віленскі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1855—1859 гадах навучаўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, капланскія пасьвячэньні прыняў у 1859 годзе. Ад 1860 году капэлян шпіталю сьв. Якуба, настаўнік рэлігіі ў віленскіх гімназіях, вікарый у парафіях Веркі, Тургелі, Новыя Трокі, Радашкавічы. У 1872—1884 гадах прафэсар Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (у 1883 годзе рэктар). У сьнежні 1889 году стаў віленскім біскупам, сакры атрымаў 25 красавіка 1890 году.

Аўтар працы De Dignitate sacerdotali.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1.
  • Piotr Nitecki. Biskupi Kościoła w Polsce w latach 965—1999. Słownik biograficzny. — Warszawa: Instytut Wydawniczy PAX, 2000.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Антоні Францішак Аўдзевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў