Антоні Рамальетс
Антоні Рамальетс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 ліпеня 1924 Барсэлёна, Гішпанія | |
Памёр | 30 ліпеня 2013 (89 гадоў) Вільяфранка-дэль-Пэнэдэс, Гішпанія | |
Рост | 182 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1942—1944 1944—1945 1946—1947 1946—1962 |
Мальёрка Пальма Сан-Фэрнанда → Рэал Вальядалід (арэнда) Барсэлёна |
288 (0) |
Зборныя | ||
1948—1960 1950—1961 |
Каталёнія Гішпанія |
7 (0) 35 (0) |
Трэнэрскія клюбы | ||
1962—1963 1963—1964 1964—1965 1965—1966 1966—1967 1967—1968 1968—1969 |
Рэал Вальядалід Рэал Сарагоса Рэал Мурсія Рэал Вальядалід Лягроньнес Эркулес Алікантэ Эльчэ Ілісітана |
Антоні Рамальетс Сымон (па-гішпанску: Antoni Ramallets Simón; 1 ліпеня 1924, Барсэлёна, Гішпанія — 30 жніўня 2013, Вільяфранка-дэль-Пэнэдэс, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст (брамнік), а таксама мэнэджар і трэнэр гішпанскіх клюбаў.
Правёў большую частку сваёй кар’еры ў «Барсэлёне» ў 1950-х і пачатку 1960-х гадоў, выйграўшы Трафэй Саморы як найлепшы брамнік у Ля Лізе 5 разоў (гэта дасягненьне паўтарыў праз паўстагодзьдзя, у 2012 годзе Віктар Вальдэс), і атрымаўшы 17 асноўных клюбных трафэяў[1].
Рамальетс прадстаўляў Гішпанію на чэмпіянаце сьвету 1950 году. У 1960-х атрымаў некалькі трафэяў як мэнэджар, у прыватнасьці, выйграўшы два галоўныя трафэі з «Рэал Сарагоса».
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Барсэлёне, Каталёнія; падпісаў кантракт з «Барсэлёнай» у 1947 годзе ва ўзросьце 23 гадоў, з клюбу «Рэал Вальядалід», дзе ён таксама правёў свой першы сэзон пасьля продажу на правах арэнды. Ён вярнуўся ў клюб, дэбютаваўшы ў Ля Лізе ў матчы супраць «Сэвільлі» 28 лістапада 1948 году, які скончыўся перамогай зь лікам 2:1. Хоць гэта было яго адзінае зьяўленьне на працягу сэзону, ён у рэшце рэшт стаў гульцом асновы, зьяўляючыся неад’емнай часткай абароны, як яго каманда — тады «Клюб дэ Футбол Барсэлёна» (па завяршэньні Грамадзянскай вайны ва ўмовах дыктатуры Франка футбольным клюбам забаранілі выкарыстоўваць негішпанамоўныя назвы, у выніку каманда была ў 1941 годзе вымушана зьмяніць назву са старога, англамоўнага Football Club Barcelona на «правільнае» гішпанскае Club de Fútbol Barcelona) — працягваў выйграваць лігу (6 разоў) і ўнутраныя кубкі (5 разоў), а ў сэзоне 1951—1952, у якім «Барсэлёна» выйграла пяць галоўных трафэяў, ён гуляў у 28 матчах чэмпіянату, і ў першы раз атрымаў прыз Трафэй Саморы.
Да 1950 году Антоні быў важным чальцом клюбу «Барсэлёна», якая таксама ўключала такіх зорак як Жаана Сегара, Марыяна Гансальва Фальконэ, Ласла Куба, Шандар Кочыш, Эварыста дэ Маседа, Люіс Суарэс, Золтан Цыбар і іншыя. За час выступленьня за «Барсэлёну» ён адыграў у 538 матчах, у тым ліку 288 матчаў у розных лігах нацыянальных чэмпіянатаў.
На заходзе кар’еры гульца, у 1961 годзе, у фінале Кубка чэмпіёнаў-1961 супраць «Бэнфікі» пры ліку 1:1 36-гадовы капітан каманды Рамальетс забіў аўтагол, і матч скончыўся паразай 2:3.
Пасьля 1962 году Рамальетс стаў трэнэрам, за 7 гадоў трэнэрскай кар’еры зьмяніў 7 месцаў працы і 6 клюбаў.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 11 гадоў Рамальетс згуляў 35 гульняў за Гішпанію, дэбютаваўшы супраць Чылі 29 чэрвеня 1950 году, падчас чэмпіянату сьвету па футболе 1950 году ў Бразыліі[2]. Падчас турніру ён атрымаў мянушку «Кот з Мараканы»[3].
Таксама сыграў сем гульняў за неафіцыйную каталёнскую зборную.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жонка Пакіта Дамінгес, дзьве дачкі[4]
Узнагароды і трафэі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гулец
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбныя трафэі («Барсэлёна»):
- Ля Ліга: 1947-48, 1948-49, 1951-52, 1952-53, 1958-59, 1959-60
- Копа дэль Рэй: 1950-51, 1951-52, 1952-53, 1956-57, 1958-59
- Кубак Эвы Дуартэ: 1948, 1952, 1953
- Кубак кірмашоў: 1955-58, 1958-60
- Лацінскі кубак: 1952
Індывідуальныя трафэі:
- Трафэй Саморы: 1951-52, 1955-56, 1956-57, 1958-59, 1959-60
Трэнэр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сарагоса»:
- Копа дэль Рэй: 1963-64
- Кубак кірмашоў: 1963-64
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Антоні Рамальетс памёр у сваім доме недалёка ад Барсэлёны 31 ліпеня 2013 году, ва ўзросьце 89 гадоў[5][6][7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Las 85 vidas del 'Gato con Alas' azulgrana. Газета «La Vanguardia» (13 июля 2009). Праверана 2014-03-16 г.
- ^ Antonio Ramallets Simуn - International Appearances. The Introduction Page of the RSSSF -- The Rec.Sport.Soccer Statistics Foundation. Праверана 2014-03-16 г.
- ^ Former Spain keeper Ramallets dies aged 89. euronews (31 ліпеня 2013). Праверана 2014-03-16 г.
- ^ Ушел из жизни Антонио Рамальетс. Сайт sports.ru. Праверана 2014-03-16 г.
- ^ Ha muerto Antoni Ramallets. Газета «El Mundo Deportivo» (30 ліпеня 2013). Праверана 2014-03-16 г.
- ^ Fallece a los 89 años Antoni Ramallets, el mítico portero del Barcelona (Antoni Ramallets, legendary Barcelona goalkeeper, dies at the age of 89). ABC (31 ліпеня 2013). Праверана 2014-03-16 г.
- ^ Ramallets cumple 89 años en casa. Газета «El Mundo Deportivo». Праверана 2014-03-16 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Lorenz Knieriem, Matthias Voigt: Fußballweltmeisterschaft 1950 Brasilien (= AGON-WM-Geschichte. Bd. 4). Agon-Sportverlag, Kassel 2003, ISBN 3-89784-217-3.па-нямецку: {{{1}}}
- Dietrich Schulze-Marmeling, Hubert Dahlkamp: Die Geschichte der Fußball-Weltmeisterschaften. Die Werkstatt, Göttingen 2001, ISBN 3-89533-336-0.па-нямецку: {{{1}}}