Антоні Генрых Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Антоні Генрык Радзівіл»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Антоні Генрых Радзівіл
Антоні Генрык Радзівіл. Люўр, 1797
Антоні Генрык Радзівіл. Люўр, 1797
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1775
Вільня
Памёр 7 красавіка 1833 (57 гадоў)
Бэрлін
Пахаваны катэдра Сьвятых Пятра і Паўла
Род Радзівілы
Бацькі Міхал Геранім Радзівіл
Алена з Пшазьдзецкіх
Дзеці Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл, Багуслаў Фрэдэрык Радзівіл[d] і Эліза Радзівіл[d]
Дзейнасьць кампазытар і палітык

Антоні Генрых Радзівіл (13 чэрвеня 1775, Вільня — 7 красавіка 1833, Бэрлін) — кампазытар-аматар, сьпявак, мэцэнат. XII ардынат на Нясьвіжы, заснавальнік бэрлінскай лініі Радзівілаў.

Антоні Генрых Радзівіл — адзіны кампазытар, зь якім Ё. В. Гётэ супрацоўнічаў як лібрэтыст, перапрацаваўшы тэкст 1-й часткі сваёй паэмы ў опэрнае лібрэта і дапісаўшы на просьбу кампазытара спэцыяльна для опэры дадатковыя новыя фрагмэнты тэксту[7].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастак J. H. Schroeder, 1810

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Міхала Гераніма, апошняга ваяводы віленскага, і Алены з Пшазьдзецкіх.

Атрымаў добрую хатнюю адукацыю. Дзякуючы сямейнай традыцыі далучэньня да музыкі, ужо ў маладым веку набыў вядомасьць як віялянчэліст. З 1792 навучаўся ў Гётынгенскім унівэрсытэце, аднак у 1794 перабраўся ў Бэрлін.

Антоні і Луіза Радзівілы

У час Напалеонаўскіх войнаў дзейнічаў на карысьць пруска-польскага супрацоўніцтва. Дзякуючы сваяцтву з прускай дынастыяй у 1815 атрымаў пасаду намесьніка польскай аўтаноміі ў межах Прускага Каралеўства — Вялікага Княства Познанскага. Аднак функцыя намесьніка была амаль ганаровай ды не давала практычна ніякага ўплыву на становішча ў аўтаноміі.

У 1796 ажаніўся з дачкой брата караля Прусіі Фрыдрыха ІІ Вялікага — Фрыдэрыкай Даротай Люізай Гагэнцолерн, зь якой меў сыноў Вільгельма Паўла, Фэрдынанда Фрыдэрыка, Багуслава Фрыдэрыка і Ўладзіслава; дачок Элізу Фрыдэрыку Людвіку, Марту, Ванду Аўгусту і Вільгельміну.

Ягоная дачка Эліза Радзівіл(en) была першым каханьнем і нявестай першага нямецкага імпэратара Вільгельма І[8].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар каля трыццаці камэрных вакальных твораў. Асаблівай увагі заслугоўваюць чатыры рамансы на вершы невядомых нямецкіх паэтаў.

Партрэт А. Радзівіла, XIX ст.

Найбуйнейшы твор А. Г. Радзівіла — опэра «Фаўст» на тэкст Ё. В. Гётэ. Геніяльны паэт сам згадзіўся на супрацоўніцтва з кампазытарам у якасьці лібрэтыста. Пачынаючы з прэм’еры ў Бэрліне (1835) опэра доўгі час зь вялікім посьпехам ішла ў тэатрах Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Ангельшчыны.

На Беларусі фрагмэнты «Фаўста» ўпершыню паказала «Беларуская капэла» у Нясьвіжы (1995), а 20 ліпеня 1999 у Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балету ў Менску адбылася яе прэм’ера. Спэктакль выклікаў цікавасьць публікі і атрымаў рэзананс у прэсе — на пастаноўку адгукнуліся амаль трыццаць выданьняў, у тым ліку і замежных[9].

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115548149 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б SNAC — 2010.
  4. ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
  5. ^ а б Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  6. ^ а б The Peerage
  7. ^ «Упершыню гэты твор прагучыць на беларускай мове». Радыё СвабодаПраверана 22 траўня 2007 г.
  8. ^ Глеб Лабадзенка. У палацы Радзівілаў у Бэрліне жыў Бісмарк // Зьвязда : Газэта. — 8 сьнежня 2009. — № 232 (26590). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  9. ^ а б 13 чэрвеня — 230 год з дня нараджэння А. Г. Радзівіла (1775-1833), палітычнага дзеяча, мецэната, кампазітара. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 22 студзеня 2011 г.
  10. ^ Віктар Скорабагатаў. Старонкі беларускага жыцця «Фаўста» Антона Разівіла. Kamunikat.orgПраверана 22 студзеня 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
  • Віктар Скорабагатаў. Беларускі «Фауст» // «Спадчына» № 1, 1995. С. 80—82.
  • Віктар Скорабагатаў. Лёс падарыў Гётэ музыку Радзівіла // «Мастацтва» № 4, 1995. С. 2—6.
  • Віктар Скорабагатаў. Антоні Генрык Радзівіл // Зайгралі спадчынныя куранты. — Мн., 1998. С. 48—62.
  • Алесь Марціновіч. Дух вольнасці: Антоні Генрык Радзівіл // У часе прасветленыя твары. — Мн., 1999. С. 187—203.
  • Віктар Скорабагатаў. «Фауст» князя Радзівіла // «Роднае слова» № 9, 2000. С. 86—88.
  • Віктар Скорабагатаў. Антоні Генрык Радзівіл // «Роднае слова» № 6, 1996. С. 137—139.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Антоні Генрых Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў