Антонаўка (Добрускі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антонаўка
лац. Antonaŭka
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Добрускі
Сельсавет: Насовіцкі
Насельніцтва: 369 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2333
Паштовы індэкс: 247073
СААТА: 3212856001
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°14′42″ пн. ш. 31°14′8″ у. д. / 52.245° пн. ш. 31.23556° у. д. / 52.245; 31.23556Каардынаты: 52°14′42″ пн. ш. 31°14′8″ у. д. / 52.245° пн. ш. 31.23556° у. д. / 52.245; 31.23556
Антонаўка на мапе Беларусі ±
Антонаўка
Антонаўка
Антонаўка
Антонаўка
Антонаўка
Антонаўка

Анто́наўка[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Прудоўцы. Уваходзіць у склад Насовіцкага сельсавету Добрускага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 369 чалавек[1]. Знаходзіцца за 17 км ад Добрушу, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Зябраўка; на аўтамабільнай дарозе Церахоўка — Клімаўка.

Антонаўка — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Антонаўка (пад назвай Антонавічы) упамінаецца ў XVI ст. як сяло Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва.

У 1640-х паселішча значыцца ў інвэнтары Гомельскага староства, паводле якога тут было 4 дымы, 1 службу, 5 валоў і 4 кані. Таксама ўпамінаецца ў інвэнтары 1752 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Антонаўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні. На мяжы XVIIIXIX стагодзьдзяў у мястэчку было 40 двароў (10 юдэйскіх), 5 крамаў, 4 кірмашы[3]. На 1816 год у Антонаўцы было 126 двароў, на 1858 год — 171, на 1886 год — 222. З 1819 году дзейнічала царква. У 1830 годзе пачаў працаваць бровар.

На 1860 год у Антонаўцы існавалі царква, 2 ветракі, вінакурня і бровар. У 1880 годзе працаваў хлебазапасны магазын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 324 двары, царква, школа граматы, хлебазапасны магазын. На 1908 год — 368 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Антонаўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі[4].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Антонаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Антонаўку вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 522 двары.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 452 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1816 год — 489 чал.; 1834 год — 918 чал.; 1860 год — 660 чал.[5]; 1886 год — 1221 чал.; 1897 год — 1860 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 2383 чал.; 1959 год — 1167 чал.; 1999 год — 478 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 464 чал.[6]; 2009 год — 369 чал.[1] (перапіс)

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Антонаўцы працуюць фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян Антонаўкі — амаль простая вуліца, да якой далучаецца кароткая простая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі. У 1987—1992 гадох будаваліся цагляныя дамы на 100 радзінаў, у якія перасялілі жыхароў з забруджаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Фальварак (XIX ст.)
  • Капліца Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVII ст.; рымска-каталіцкая)
  • Царква (1819)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перапіс 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 143.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 168.
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 44.
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]