Перайсьці да зьместу

Антан Лундэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антан Лундэл
Рост 185 см
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 3 кастрычніка 2001(2001-10-03)[1] (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Флорыда Пантэрз
Выступаў за
Драфт НХЛ 12, 2020
Флорыда Пантэрз
Гульнявая кар’ера 2018  цяпер

А́нтан Лу́ндэл (па-фінску: Anton Lundell; нар. 3 кастрычніка 2001 году) — фінскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Флорыда Пантэрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Лундэл уважаўся за адзін з галоўных талентаў перад драфтам НХЛ 2020 году[2][3], дзе быў абраны пад агульным 12-м нумарам «Флорыдай Пантэрз». Гулец двойчы браў Кубак Стэнлі ў 2024 і 2025 гадах.

Пачаў кар’еру ў клюбе ХІФК, дэбютаваўшы ў фінскай лізе ў сэзоне 2018—2019 гадоў.

7 чэрвеня 2021 году фін падпісаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Флорыдай Пантэрз»[4]. Дэбютаваў у НХЛ 14 кастрычніка 2021 году ў матчы супраць «Пітсбург Пінгвінз»[5]. 19 кастрычніка 2021 году Лундэл закінуў сваю першую шайбу ў НХЛ, засмуціўшы брамніка «Тампа Бэй Лайтнінг»[6]. 31 студзеня 2022 году хакеіст разжыўся адразу пяцьцю галявымі перадачамі ў пераможным зь лікам 8:4 матчы супраць «Каламбус Блю Джэкетс»[7]. У 2024 годзе разам з камандай трапіў у фінал Кубка Стэнлі, стаўшы пераможцам лігі. Праз тыдзень пасьля перамогі ў Лундэл падпісаў з «Пантэрз» шасьцігадовае падаўжэньне кантракту на 30 мільёнаў даляраў[8]. Праз год зноў узьняў з дружынай Кубак Стэнлі над галавою.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]