Анкарскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анкарскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Анкара, Турэччына
Пачатак працы 30 жніўня 1996
Лініі 4 лініі
Даўжыня: 55,1 км
Колькасьць станцыяў 45
Пасажырапаток на дзень 289 тыс. (2014)
Пасажырапаток на год 104 млн (2013)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Анкарскага мэтрапалітэну

Анкарскі мэтрапалітэн (па-турэцку: Ankara Metrosu) — сыстэма грамадзкага пасажырскага рэйкавага транспарту ў горадзе Анкара (Турэччына). Спалучае падземныя і наземныя ўчасткі і складаецца зь дзьвюх лініяў — Анкарай (па-турэцку: Ankaray) і Мэтро (па-турэцку: Ankara Metrosu). Яшчэ тры лініі будуюцца.

Анкарай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмінам Анкарай абазначаецца сыстэма «лёгкага мэтро», якая была першай стадыяй будаўніцтва сучаснай грамадзкай транспартнай сыстэмы турэцкай сталіцы. Будаваў кансорцыюм на чале з Siemens на працягу 1992—1996. Лінія зьвязвае AŞTİ (Ankara Şehirlerarası Terminal İşletmesi — Анкарскі міжгародні аўтавакзал) і Дыкімеві (па-турэцку: Dikimevi). Працягласьць 8,7 км, зь якіх 8 км — падземныя тунэлі. На лініі 11 станцыяў, сыстэма абслугоўваецца 11 трохвагоннымі цягнікамі вытворчасьці Siemens-Adtranz-Ansaldobreda, S.P.A.

Мэтро[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе з 1997, зьвязвае цэнтар гораду (плошча Кызылай) з прыгарадам Анкары Батыкентам. Працягласьць лініі 14,7 км (у тым ліку 6,5 км пад зямлёй), 12 станцыяў. На лініі працуюць 36 трохвагонных цягнікоў Bombardier Transportation, у гадзіну пік колькасьць вагонаў павялічваецца да пяці.

У далейшым плянуецца пашырэньне сыстэмы на поўдзень гораду.

Станцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станцыя Йенiмахале
Білет анкарскага мэтро

Анкара (М1):

  • Дыкімеві
  • Куртулуш
  • Калей
  • Кызылай (пераход да лініі Мэтро)
  • Дэміртэпэ
  • Мальтэпэ
  • Тандаган
  • Бешэўлер
  • Бахчэльяўлер
  • Эмек
  • AŞTİ

Batıkent Metrosu (M1):

  • Кызылай (пераход да лініі Анкарай)
  • Сіхіе
  • Улус
  • Кюльцюр Меркезі
  • Акёпру
  • Іведзік
  • Йенімахале
  • Дэметэўлер
  • Хастанэ
  • Маджункёй
  • Осьцім
  • Батыкент

Koru Metrosu (M2):

  • 12 станцыяў

Törekent Metrosu (M3):

  • 12 станцыяў

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анкарскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў