Анжэ Ланішак
| Анжэ Ланішак | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 20 красавіка 1996 (30 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | скакун з трампліну |
А́нжэ Ла́нішак (па-славенску: Anže Lanišek; нар. 20 красавіка 1996 году) — славенскі скакун на лыжах з трампліну. Алімпійскі чэмпіён.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славенец дэбютаваў у Кубку сьвету ў Планіцы 21 сакавіка 2014 году, дзе фінішаваў на 34-м месцы[1]. У зімовай частцы сэзону 2015—2016 гадоў рэгулярна браў удзел у этапах Кубку сьвету, а ягоным найвышэйшым месцам стала чацьвертае месца 13 сьнежня 2015 году ў Ніжнім Тагіле. У сэзоне 2017—2018 гадоў спаборнічаў толькі ў Кантынэнтальным кубку, аніводнага разу ня ўзяўшы ўдзел у этапах Кубка сьвету. У сэзоне 2018—2019 гадоў вярнуўся да рэгулярных стартаў Кубка сьвету. У лістападзе 2018 году фінішаваў дзясятым на этапе ў Руцы. У рамках летняга Гран-пры 2019 году перамог у спаборніцтвах у Клінгенталі. 24 лістапада 2019 году фінішаваў другім у першым заезьдзе сэзону Кубка сьвету 2019—2020 гадоў, што стала ягоным першым прызавым месцам у індывідуальнай сэрыі. У наступных спаборніцтвах, 30 лістапада ў Руцы, фінішаваў трэцім. Сваю першую перамогу на этапу Кубка сьвету здабыў 28 лістапада 2021 году ў фінскім Куўсама[2]. Ланішак атрымаў золата ў складзе зборнай Славеніі ў камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце сьвету па палётах на лыжах 2022 году ў Вікерсуне[3]. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году стаў чэмпіёнам у мяшаных камандах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Planica: Prvi Freund, tretji Prevc, globus Stochu. RTV Slovenija (21.03.2014).
- ↑ Anže Lanišek v zahtevnih razmerah do premierne zmage: Odličen dan!. Siol (28.11.2021).
- ↑ Slovenia win gold at Ski Flying World Championships. Slovenian Press Agency (13.03.2022).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Любляне
- Славенскія скакуны на лыжах з трампліну
- Славенскія скакуны і скакухі на лыжах з трампліну на Алімпійскіх гульнях
- Скакуны і скакухі на лыжах з трампліну на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году
- Скакуны і скакухі на лыжах з трампліну на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 году