Андрэй Якімаў
| Андрэй Якімаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 лістапада 1989[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 187 см[3] | |
| Вага | 80 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нёман Горадня | |
| Нумар | 24 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2012 | Нафтан | 18 (1) |
| 2010 | → Хваля | 14 (2) |
| 2013 | Віцебск | 28 (7) |
| 2014—2016 | Нафтан | 59 (5) |
| 2017— | Нёман Горадня | 230 (21) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Андрэ́й Які́маў (нар. 17 лістапада 1989 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца футболам у родным Антопалі, дзе першым трэнэрам Андрэя быў ягоны бацька. Пазьней выступаў за дубль наваполацкага «Нафтана». Другую палову 2010 году правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», пасьля вяртаньня стаў праходзіць у асноўны склад «Нафтану», дзе звычайна выходзіў на замену. У сакавіку 2013 году перайшоў у «Віцебск». Хутка замацаваўся ў асноўным складзе і быў прызнаны заўзятарамі клуба найлепшым гульцом сэзону 2013 году. У студзені 2014 году зноўку стаў гульцом «Нафтану». Спачатку толькі выходзіў на замену, а ўлетку стаў выходзіць у стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У жніўні 2014 году атрымаў траўму, у кастрычніку вярнуўся на поле, але зноў апынуўся па-за асноўным складам.
У студзені 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але не падышоў клюбу[4]. Пасьля накіраваўся ў мікашэвіцкі «Граніт», зь якім у лютым 2015 году падпісаў папярэдні кантракт[5], аднак у сакавіку, гэтак і ня стаўшы гульцом «Граніту», вярнуўся ў «Нафтан»[6]. У сэзоне 2015 году пачаў зьяўляцца на полі толькі ў ліпені, выходзячы на зьмену, а на наступны год вярнуў месца асноўнага апорнага паўабаронцы.
У студзені 2017 году накіраваўся ў гарадзенскі «Нёман», зь якім у лютым склаў кантракт[7]. У складзе «Нёману» стаў асноўным апорным паўабаронцам, у сэзоне 2017 году адзначыўся 7 галамі ў чэмпіянаце, стаўшы другім бамбардзірам каманды пасьля Паўла Савіцкага. У лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[8]. У сэзоне 2018 году заставаўся гульцом першай адзінаццаткі, толькі ў канцы сэзону стаў часам заставацца на лаве запасных. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі яшчэ на год[9]. У пачатку сэзона 2019 году гуляў за дубль, але хутка вярнуў месца ў асноўнай камандзе.
У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Нёман»[10], аднак у студзені вярнуўся і склаў новую працоўную ўгоду з клюбам[11]. У сэзоне 2020 году быў трывалым гульцом пачатковага складу і ўзяў удзел ва ўсіх 30 матчах Найвышэйшае лігі. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[12]. У сэзоне 2021 году заставаўся гульцом асновы. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» яшчэ на сэзон[13]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году дапамог гарадзенскаму клюбу стаць срэбным прызэрам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[14]. Тое самае зрабіў праз год перад пачаткам чарговага сэзону[15].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024, 2025
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 11 | 0 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 3 | |
| Нёман | 2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 7 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 25 | 2 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andrey Yakimov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://www.fcneman.by/komanda/main/381.html
- ^ а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/381.html
- ^ Патоцкий, Шидловский и Якимов не подошли "Торпедо-БелАЗ"
- ^ Андрей Якимов перешел в "Гранит"
- ^ Андрей Якимов не договорился с "Гранитом" и вернулся в "Нафтан"
- ^ Андрей Якимов подписал контракт с "Неманом"
- ^ Якимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом"
- ^ Якимов продлил контракт с "Неманом"
- ^ Якимов и Бабичев покидают "Неман"
- ^ Якимов пролонгировал соглашение с "Неманом"
- ^ Андрей Якимов подписал новый контракт с "Неманом"
- ^ Андрей Якимов проведет в "Немане" шестой сезон
- ^ Один из лидеров "Немана" продлил контракт с клубом (рас.)
- ^ Четыре игрока продлили контракты с "Неманом" (рас.). Football.by (2024-12-12). Праверана 2025-03-05 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)