Перайсьці да зьместу

Андрэй Стрыжак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Стрыжак
Дата нараджэньня 23 чэрвеня 1985(1985-06-23)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітычны актывіст, праваабаронец, грамадзкі дзяяч
Сябра ў Беларускі фонд салідарнасьці[d] і Беларускі фонд дапамогі[d]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Андрэй Сяргеевіч Стрыжак (нар. 23 чэрвеня 1985 г.) — беларускі грамадзкі дзеяч і праваабаронца.

Нарадзіўся ў Рэчыцы, у 90-я гг. з бацькамі жыў у Польшчы і Нямеччыне, ад 2003 г. жыў у Гомлі[3]. Паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, факультэт расейскай філялёгіі, але быў адлічаны, паводле ўласных сьцьверджаньняў, па палітычных матывах[3].

Ад 2001 г. займаўся палітычным актывізмам. У 2007-м уступіў у незалежны прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці, заняўся праваабарончай дзейнасьцю, абараняў інтарэсы сяброў арганізацыі ў судзе.

У 2015 г., падчас Вайны на Данбасе, стварыў ініцыятыву «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА», якая пяць гадоў пастаўляла гуманітарную дапамогу ў Данбас. Займаўся дакумэнтацыяй ваенных злачынстваў.

З 2017 г. быў адным з арганізатараў ініцыятывы BYhelp, якая зьбірала сродкі і супрацьдзейнічала закону «аб дармаедах».

У сакавіку 2020 г., падчас пандэміі COVID-19, стаў адным з арганізатараў валянтэрскай ініцыятывы #BYCOVID19, якая займалася дапамогай мэдычным установам у Беларусі, пастаўкай сродкаў супрацьвіруснай індывідуальнай абароны[4].

Калі ў тым жа годзе пачаліся масавыя рэпрэсіі пасля прэзыдэцкіх выбараў, быў стваральнікам фонду салідарнасьці BYSOL, які арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій, а таксама праводзіць эвакуацыю зь Беларусі людзей, якім пагражаюць рэпрэсіі. З пачаткам паўнамаштабовай вайны ва Украіне ў 2022 г. фонд уключыўся ў дапамогу Украіне.

Зь ліпеня 2022 г. жыве ў эміграцыі[3].

Перасьледуецца рэжымам Лукашэнкі за нібыта «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»[5] і «фінансаваньне і матэрыяльнае забесьпячэньне ўзброенага канфлікту і ваенных дзеяньняў на тэрыторыі сумежнай дзяржавы»[6]. У 2025 годзе Андрэй Стрыжак быў завочна прыгавораны да 18 гадоў пазбаўленьня волі ды штрафу[7].

Мае ў тым ліку ўкраінскія карані[3]. Мае дзіця.