Андрэй Місюк
| Андрэй Місюк | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 сакавіка 1981[1] (44 гады) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2004 | Камунальнік[d] | 100 (22) |
| 2005—2007 | Дарыда | 71 (8) |
| 2008—2009 | Гомель | 54 (4) |
| 2010 | Белшына | 20 (0) |
| 2011 | Партызан Менск | 27 (2) |
| 2012—2013 | Гарадзея | 40 (3) |
| 2014—2016 | Іслач | 76 (17) |
Андрэй Місюк (нар. 20 сакавіка 1981 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Цяпер працуе трэнэрам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гульнявая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР-6, выступаў за «Нёман-2» у Другой лізе, а ў 2001 годзе далучыўся да слонімскага «Камунальніка». У 2005—2010 гадах выступаў у Найвышэйшай лізе за «Дарыду», «Гомель» і «Белшыну». У сэзоне 2011 году гуляў у Першай лізе за менскі «Партызан» і дапамог яму вярнуцца ў Найвышэйшую лігу, але клюб спыніў існаваньне, а Місюк далучыўся да «Гарадзеі».
У сакавіку 2014 году перайшоў у «Іслач»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2016 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Іслачы»[3].
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У студзені 2017 году пачаў працаваць трэнэрам у структуры «Іслачы»[4], дзе цягам чатырох гадоў дапамагаў Віталю Жукоўскаму. У жніўні 2019 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[5], у сьнежні 2021 году — трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[6]. У студзені 2021 году ўсьлед за Жукоўскім далучыўся да трэнэрскага штабу барысаўскага БАТЭ[7]. Па заканчэньні сэзону разам з Жукоўскім пакінуў барысаўскі клюб[8].
У жніўні 2022 году вярнуўся ў «Іслач» трэнэрам юнацкай каманды 2008 году нараджэньня[9], аднак хутка ў якасьці трэнэра па фізычнай падрыхтоўцы ўвайшоў у штаб Жукоўскага, прызначанага галоўным трэнэрам казаскага клюбу «Атыраў»[10].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Іслач | 2016 | Найвышэйшая ліга | 18 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrey Misyuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Тишкевич и еще пять футболистов перешли в «Ислочь»
- ↑ Полузащитник «Ислочи» Мисюк завершил карьеру (рас.)
- ↑ «Еще вчера играл с ребятами в чемпионате, а сейчас придется их тренировать». Знакомимся с новым тренером «Ислочи»
- ↑ Омельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории "В"
- ↑ В Доме футбола завершились тренерские курсы категории "А"
- ↑ Футбол. Лисовский, Володько, Плют, Мисюк, Милютин, Дрозд и Кравченко вошли в штаб Виталия Жуковского в БАТЭ Архівавана 13 мая 2021.
- ↑ Официально: Виталий Жуковский покинул БАТЭ
- ↑ Андрей Мисюк снова тренер "Ислочи"
- ↑ Футбол. Виталий Жуковский официально возглавил "Атырау"
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)