Андрэй Галігунт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Галігунт
Herb Łabędź 1.svg
«Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Бацькі Галівойн
Дзеці Міхал, Сутка, Дыл і Андрэй

Андрэй Галігунт ці Галігін (згадваецца ад 1401) — жамойцкі баярын, набліжаны Вітаўта. Сын Галівойна[1]. На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Лебедзь». Галоўным уладаньнем яго бліжэйшых нашчадкаў была Вавёрка.

Меў сыноў Міхала, Сутку, Дыла і Андрэя (паводле некаторых дасьледчыкаў, імёны Дыл і Андрэй адносяцца да аднога чалавека).

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У 1920 у сваёй працы «O litewskich rodach bojarskich…» У. Сямковіч выказвае сумненьне ў тоеснасьці Галігунта і Галігіна Галівойнавіча, згаданага ў 1432 годзе. Пазьней «Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej», падрыхтаваны пры ўдзеле таго ж Сямковіча, ужо прызнае гэтую тоеснасьць. Прычынаю таму дадатковыя ўскосныя зьвесткі, уведзеныя ва ўжытак у вышэйназваным кодэксе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie: 1920 T.5.
  • Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, №247.
  • J. Glinka. Ród Klausucia w wiekach XIII—XVI. Ze studiów nad kształtowaniem się i różnicowaniem społecznym bojarstwa litewskiego, «Studia śródłoznawcze» IV (1959).