Андрэй Антонаў (хакеіст)
| Андрэй Антонаў (хакеіст) | ||
|---|---|---|
| Рост | 176 | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | Беларусь | |
| Дата нараджэньня | 27 красавіка 1985 (41 год) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Гульнявая кар’ера | 2001 — цяпер | |
Андрэй Ігаравіч Антонаў ( наркамаўка: Андрэй Ігаравіч Антонаў ; нар. 27 красавіка 1985, Васкрасенск, Маскоўская вобласьць) — беларускі і расейскі хакеіст, абаронца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за «Хімік-2» (Васкрасенск), «Хімвалакно» (Магілёў), «Хімвалакно-2», «Матор» (Барнавул), Керамін Менск, Дынама Менск, Шахцёр Салігорск, Нёман Горадня, Аўтамабіліст Екацерынбург.
У складзе зборнай Беларусі правёў 21 матч (3 галы, 1 перадача), удзельнік чэмпіянату свету 2009.
Чэмпіён Беларусі ( 2013, 2019, 2020), сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2010). уладальнік Кубка Беларусі (2008). Уладальнік Кубка Шпэнглера (2009). Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі (2013, 2019, 2020).
20 сакавіка 2022 года ў шостым матчы сэрыі плэй-оф Экстралігі з наваполацкім «Хімікам» Антонаў, які праводзіў сустрэчу ў рангу капітана «Юнацтва», вызначыўся выніковай перадачай, што зрабіла яго лепшым абаронцам-бамбардзірам у плэй-оф у гісторыі Экстралігі. На той момант Антонаў правёў 116 матчаў і зарабіў 58 (17+41) ачкоў. Ён апярэдзіў Аляксандра Радзінскага, які завяршыў да таго часу кар'еру. У плэй-оф 2022 года Антонаў набраў 20 ачкоў, яму не хапіла ўсяго аднаго бала да абсалютнага рэкорду.
Па выніках сэзона-2022/23 Антонаў атрымаў прыз імя Руслана Салея (узнагарода за лідэрскія якасці на лёдзе і па-за ім). Прыз дастаўся абаронцу трэці год запар.
У сезоне-2023/24, які стаў для Антонава сёмым у складзе Юнацтва-Менск, набраў 17 (3+14) ачкоў у 44 матчах. Усяго за 15 сезонаў у якасці гульца абаронца правёў у Экстралізе 755 матчаў і набраў 395 (84+311) ачкоў. У КХЛ Антонаў выступаў у складзе менскага Дынама, Аўтамабіліста і Югры. Усяго адыграў 269 матчаў і набраў 53 (13+40) ачкі.
Пасля заканчэньня сэзона-2023/24 Антонаў завяршыў гульнявую кар'еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб Дынама-Маладзечна пад кіраўніцтвам Ігара Руфа.
У маі 2025 года Антонаў быў прызначаны галоўным трэнерам гарадзенскага Нёмана[1], за які ў свой час выступаў на працягу трох сезонаў. За «Нёман» абаронца згуляў 92 матчы ў рэгулярных чэмпіянатах, набраўшы 54 (14+40) балы.
Антонаў уваходзіць у топ-15 паводле колькасьці матчаў за зборную Беларусі сярод абаронцаў (95 гульняў).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Экс-защитник сборной Беларуси Андрей Антонов принял ХК Неман (рас.) Bet News
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласьці
- Хакеісты клюбу «Юнацтва-Менск»
- Хакеісты клюбу «Аўтамабіліст» Екацярынбург
- Хакеісты клюбу «Нёман» Горадня
- Хакеісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Хакеісты клюбу «Керамін» Менск
- Хакеісты клюбу «Дынама» Менск
- Хакеісты клюбу «Магілёў»
- Хакеісты зборнай Беларусі
- Расейскія хакеісты
- Беларускія хакеісты