Андаўтонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андаўтонія

Андаўтоніярымскае паселішча, якое разьмяшчалася на паўднёвым беразе ракі Сава, недалёка ад сучаснай вёскі Шчытаржава на паўднёвы ўсход ад гораду Загрэб, Харватыя.

Андаўтонія знаходзілася на тэрыторыі рымскай правінцыі Паноніі, на рымскай дарозе, якая злучала гарады Пэтовіян (сучасны Птуй) і Сыстыя (Сісак). Назва «Андаўтонія» згадваецца ў працах антычнага географа Пталамея, а «Даўтонія» згадваецца ў Ітынэрарыі Антаніна. Дарога пралягала паміж Андаўтоніяй і Пэтовіянам праз Піры і Аквавіву на поўнач і праз Сыстыю на поўдзень. Паселішча існавала паміж I і IV стагодзьдзямі, пасьля чаго яно, як мяркуюць, было зьнішчана падчас Вялікага перасяленьня народаў.

Назва паселішча ўпершыню была выяўлена на каменнай скрыжалі ў раёне Стэнжавец у 1758 годзе. У 1768 годзе была знойдзена яшчэ адна скрыжаль з гэтай жа назвай у Шчытаржаве. На працягу XIX стагодзьдзя каменныя і цагляныя матэрыялы антычных часоў, якія ўсё яшчэ маглі быць знойдзены ў гэтых абласьцях, былі па большай частцы паўторна выкарыстаны ў будаўніцтве новых будынкаў, тым самым зьнішчаючы сьляды існаваньня паселішча.

Месцазнаходжаньне Андаўтоніі было прадметам спрэчак розных картографаў і гісторыкаў: свае вэрсіі высоўвалі ў тым ліку Райхард, Анвіль, Крчэліч, Катанчыч і Кукулевіч-Сакцінскі. У канцы-канцоў яно было дакладна ўсталявана Тэадорам Момзэнам і апублікавана ў зборы Corpus Inscriptionum Latinarum у 1873 годзе. Пасьля гэтага Археалягічны музэй Заграбу пачаў першыя раскопкі ў Шчытаржаве, у выніку якіх былі знойдзены шматлікія артэфакты рымскай эпохі, якія былі пахаваныя на глыбіні каля аднаго мэтру.

Супрацоўнікі музэю вярталіся на месца раскопак для далейшага дасьледаваньня мясцовасьці ў пэрыяд паміж 1969 і 1980 гг. З 1981 году яны таксама правялі аналіз саду каля царквы ў цэнтры паселішча. Былі знойдзены сьляды вуліцы, каналізацыйная сыстэма, розныя будынкі, гарадзкія сьцены і нэкропаль. У 1994 годзе ў цэнтры паселішча быў адкрыты археалягічны парк.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ljubić, Šime (лістапад 1883) (in харвацкая). Andautonia (Šćitarjevo). 5."Andautonia (Šćitarjevo)". ' (на харвацкай) 5 (1).
  • Kušan, Dora; Nemeth-Ehrlich, Dorica (студзень 1996). "Arheološki park Andautonija u Ščitarjevu" (in харвацкая). Informatica Museologica (Zagreb) 25 (1-4)."Arheološki park Andautonija u Ščitarjevu". Informatica Museologica 25 (1-4).