Перайсьці да зьместу

Ангкор-Ват

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Ангкор-Ват
អង្គរវត្ត
КраінаКамбоджа
МесцазнаходжаньнеАнгкор, Сіем Рэап
Каардынаты13°24′45″ пн. ш. 103°52′00″ у. д.HGЯO
Канфэсіябудызм
Архітэктурны стылькхмэрскі, дравідзкі
ЗаснавальнікСур’яварман II/Самудрагупта
Дата заснаваньняXII стагодзьдзе
Ангкор-Ват на мапе Камбоджы
Ангкор-Ват
Ангкор-Ват
Ангкор-Ват
Ангкор-Ват на Вікісховішчы

Ангкор-Ват (па-кгмэрску: អង្គរវត្ត) — найбуйнейшы індуісцкі храмавы комплекс, а таксама найбольшая рэлігійная пабудова ў сьвеце. Збудаваны каралём Сур’яварманам II на пачатку XII стагодзьдзя ў тагачаснай сталіцы Кхмэрскай імпэрыі Ясадхарапуры (па-кгмэрску: យសោធរបុរៈ, цяпер Ангкор). Насуперак шываісцкай традыцыі папярэднікаў Ангкор-Ват быў прысьвечаны Вішну. Ад моманту свайго заснаваньня ён застаецца адзіным значным рэлігійным цэнтрам у рэгіёне дзякуючы свайму выдатнаму стану. Ён стаў сымбалем Камбоджы[1] і адлюстраваны на ейным сьцягу.

Ангкор-Ват сумяшчае два асноўныя пляны храмавай архітэктуры кгмэраў: храма-гары і пазьнейшага храма-галерэі, заснаванай на дравідыйскай архітэктуры. Ён створаны па падабенстве да гары Мэру, месца жыхарства дэваў індуісцкай міталёгіі: ва ўнутранай прасторы за рвом і зьнешнім мурам даўжынёй 3,6 км тры прастакутныя галерэі, адна над адной. У цэнтры храму знаходзіцца ўтвораны вежамі кўінкункс. У адрозьненьне ад большасьці ангкорскіх храмаў Ангкор-Ват арыентаваны на захад.

Цяперашняя назва, Ангкор-Ват, па-кхмэрску азначае «Храм-места» або «Места храмаў»; ангкор, у перакладзе «места» ці «сталіца» — размоўная форма слова накор (па-кгмэрску: នគរ), якое паходзіць ад санскрыцкага нагара (санскрыт: नगर)[2]. Ват — па-кхмэрску «храмавы надзел», паходзіць ад палійскага слова «вата» (वत्त)[3]. Раней храм называўся Прэах Піснулок (Вара Вішнулока на санскрыце) паводле пасьмяротнага тытулу заснавальніка[4].

У XV стагодзьдзі перастаў выкарыстоўвацца і быў закінуты[5], быў адкрыты для эўрапейскай цывілізацыі ў 1860 годзе[6].

Выгляд з паветра
  1. Government ::Cambodia
  2. Chuon Nath Khmer Dictionary (1966, Buddhist Institute, Phnom Penh)
  3. Cambodian-English Dictionary by Robert K. Headley, Kylin Chhor, Lam Kheng Lim, Lim Hak Kheang, and Chen Chun (1977, Catholic University Press)
  4. Angkor Vat. APSARA Authority (2004). Праверана 27 April 2008 г. Архіўная копія ад 6 May 2008 г.
  5. Анкгор-Ват (рас.) Большая советская энциклопедия
  6. Анкгор-Ват (рас.) Словарь изобразительного искусства Праверана 2004—2009 г. Архіўная копія ад 6 сьнежня 2012 г.
  • Briggs, Lawrence Robert (1951, reprinted 1999). The Ancient Khmer Empire. White Lotus. ISBN 974-8434-93-1.
  • Forbes, Andrew; Henley, David (2011). Angkor, Eighth Wonder of the World. Chiang Mai: Cognoscenti Books. ASIN: B0085RYW0O
  • Freeman, Michael and Jacques, Claude (1999). Ancient Angkor. River Books. ISBN 0-8348-0426-3.
  • Higham, Charles (2001). The Civilization of Angkor. Phoenix. ISBN 1-84212-584-2.
  • Higham, Charles (2003). Early Cultures of Mainland Southeast Asia. Art Media Resources. ISBN 1-58886-028-0.
  • Hing Thoraxy. Achievement of «APSARA»: Problems and Resolutions in the Management of the Angkor Area.
  • Petrotchenko, Michel (2011). Focusing on the Angkor Temples: The Guidebook, 383 pages, Amarin Printing and Publishing, ISBN 978-616-90744-0-3
  • Ray, Nick (2002). Lonely Planet guide to Cambodia (4th edition). ISBN 1-74059-111-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]