Анатоль Трубін
| Анатоль Трубін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 жніўня 2001[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 1,99 м | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Бэнфіка | |
| Нумар | 1 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2023 | Шахтар Данецк | 69 (0) |
| 2023— | Бэнфіка | 77 (0) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Украіна (да 19)[d] | 7 (0) |
| 2021— | Украіна | 26 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Анато́ль Тру́бін (па-ўкраінску: Анатолій Трубін; нар. 1 жніўня 2001 году) — украінскі футбаліст, брамнік партугальскага клюбу «Бэнфіка» і нацыянальнай зборнай Украіны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прайшоў футбольную акадэмію «Азоўсталі» і данецкага «Шахтара». Дэбютаваў у асноўным складзе «Шахтара» 26 траўня 2019 году ў пераможным хатнім матчы 31-га туру Прэм’ер-лігі супраць «Марыюпалю», у якім здолеў захаваць браму без прапушчаных галоў. Трубін замацаваўся ў складзе ў сэзоне 2020—2021 гадоў, заняўшы месца ў браме легенды клюбу Андрэя Пятава ў стартавым складзе, згуляўшы 30 матчаў. Дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у выязным матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу» 21 кастрычніка 2020 году, які завяршыўся перамогай украінскага клюбу зь лікам 3:2. Таксама ён не прапускаў галоў у друх матчах супраць італьянскага «Інтэру», за што заўзятары «Шахтара» прызналі яго найлепшым гульцом сэзону[2].
У ліпені 2023 году «Шахтар» вёў перамовы наконт пераходу брамніка да «Інтэру», але неўзабаве пасьля гэтага партугальская «Бэнфіка» выявіла зацікаўленасьць у паслугах украінца[3][4]. У выніку Трубін прыяднаўся да лісабонскага клюбу, склаўшы кантракт да 2028 году[5]. Запачаткаваў выступы ў замежным клюбе 16 верасьня, згуляўшы ў матчы супраць «Візэлы»[6]. 28 студзеня 2026 году Трубін правёў апошні гол у пераможным матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу» (4:2), які дазволіў «Бэнфіцы» кваліфікавацца ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паводле розьніцы мячоў[7][8]. Ён стаў пятым галкіпэрам, які адзначаўся голам у Лізе чэмпіёнаў[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе зборнай Украіны 31 сакавіка 2021 году ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Казахстану[10]. Упершыню быў улучаны да складу зборнай на вялікі турнір у 2021 годзе, якім аказаўся чэмпіянат Эўропы 2020 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Anatolii Trubin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Shakhtar shock Real Madrid in Champions League Group B opener. ESPN (21.10.2020).
- ↑ Benfica set to beat Inter to Trubin — report. Football Italia.
- ↑ Shakhtar Donetsk Give Inter Milan Target A Serious Ultimatum. Sempre Inter.
- ↑ Trubin é reforço do Benfica!. S.L. Benfica (10.08.2023).
- ↑ Trubin viveu "grande dia": ucraniano estreou-se pelo Benfica. Record (17.09.2023).
- ↑ Benfica 4–2 Real Madrid. BBC Sport (28.01.2026).
- ↑ WATCH: Benfica goalkeeper scores 98th-minute goal to seal UCL knockout spot. KhelWire (28.01.2026).
- ↑ Benfica keeper makes UCL history with dramatic goal. OneFootball (28.01.2026).
- ↑ Ukraine v Kazakhstan game report. FIFA (31.03.2021). Архіўная копія ад 10.04.2021 г.