Перайсьці да зьместу

Анатоль Забалоцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Забалоцкі
Дата нараджэньня 16 верасьня 1935(1935-09-16)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 студзеня 2026(2026-01-16) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак кінаапэратар, апэратар-пастаноўшчык
Месца працы
Сябра ў Саюз кінэматаграфістаў СССР[d]
Узнагароды
заслужаны дзяяч мастацтваў РСФСР Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР прэмія Ленінскага камсамолу
IMDb ID nm0951441

Анатоль Забалоцкі (па-расейску: Анатолий Дмитриевич Заболо́цкий; 16 верасьня 1935, Сыда, Краснаярскі край — 16 студзеня 2026) — беларускі кінаапэратар-пастаноўшчык, фотамастак, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Сыда Краснатуранскага раёну Краснаярскага краю. Ягой дзед Канстанцін Забалоцкі быў з Барысава, у сталыпінскую рэформу перасяліўся ў Сібір[2].

Сярэднюю школу скончыў у Абакане (Рэспубліка Хакасія) у 1953 годзе. У верасьні 1954 году пачаў вучыцца на апэратарскім факультэце Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі.

Пасьля заканчэньня УДІКа (1959), з 1 кастрычніка 1960 году працаваў кінаапэратарам на «Беларусьфільме», дзе, па ўласным прызнаньні, «з галавой сышоў у працу на студыі, да 1969 года нават не выкарыстоўваючы належных водпускаў». Пасьля працаваў на кінастудыях «Талінфільм», імя М. Горкага, «Масфільм». Удзельнічаў у стварэньні 15 мастацкіх і 8 дакумэнтальных фільмаў. Сярод іх «Альпійская баляда», «Праз могілкі», «Печкі-лавачкі», «Каліна чырвоная», «Слова для абароны», «Цалуюцца зоры», «Абрыў» і іншыя. Выступіў таксама як актор у фільмах «Слова для абароны», «Печкі-лавачкі», як сцэнарыст і рэжысэр дакумэнтальнага фільму «Слова маці» (1979).

З 1977 году займаўся мастацкай фатаграфіяй. Пасьля 1983 году адышоў ад кінэматаграфічнай дзейнасьці, удзельнічаў толькі эпізадычна. Выйшла 26 выданьняў з фатаздымкамі Забалоцкага — кнігі, альбомы, календары. У іх ліку два выданьні кнігі В. Бялова «Лад», кніга В. Салаухіна «Лісты з Рускага музэю», юбілейнае выданьне «„Слова пра паход Ігаравы“ — 800 гадоў» пад рэдакцыяй акадэміка Дзьмітрыя Ліхачова.

Жыў у Маскве. Сябра Маскоўскай гарадзкой арганізацыі Саюзу пісьменьнікаў Расеі, чалец рэдкалегіі народнага часопісу «Роман-газета». У 2022 годзе ў Беларусі пра яго быў зьняты фільм «У кадры і за кадрам», прэм’ера якога адбылася на «Беларусь 3» у сьнежні 2022[3].

  • 1962 — Зорка на спражцы;
  • 1962 — Маленькія летуценьнікі (кінаальманах);
  • 1963 — Апошні хлеб (сумесна з Юрыям Марухіным);
  • 1964 — Цераз могілкі;
  • 1965 — Альпійская баляда;
  • 1967 — Хрыстос прызямліўся ў Гародні;
  • 1969 — Вар’яцтва;
  • 1972 — Печкі-лавачкі;
  • 1973 — Каліна чырвоная;
  • 1976 — Слова для абароны;
  • 1978 — Цалуюцца зоры;
  • 1983 — Абрыў;
  • 1984 — Нам не дадзена прадбачыць (сумесна з В. Межакавым);
  • 1986 — Скакаў казак праз даліну (сумесна з В. Межакавым);
  • 1990: Усё наперадзе (СССР-Францыя).

Кнігі і публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Шукшин в жизни и на экране: записки кинооператора Архіўная копія ад 10 ліпеня 2015 на Wayback Machine / Анатолий Дмитриевич Заболоцкий; Послесл.: А.Заболоцкий. — М. : [б. и.], 1999. — 48 с. — (Роман-газета , ISSN 01316044 ; 10(1352)). — 20700 экз.
  • Тяжесть креста. Шукшин в кадре и за кадром: (сумесна з Бяловым). М.: «Советский писатель», 2002.
  • «Но не любить тебя, не помнить, я научиться не могу» / Хакасія, 7 жніўня 1999 года.

Званьні і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967).
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976).
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Хакасія (1998).
  • Прэмія Ленінскага камсамолу (1979) — за фільм «Слова для абароны» (1976).
  • Міжнародная прэмія Андрэя Першазванага «За Веру і Вернасьць» (2005).