Анатоль Бароўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Анатоль Бароўскі (нарадзіўся 12 траўня 1942 году ў сяле Крушнік Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Пасьля заканчэньня Асавецкай сярэдняй школы Мазырскага раёну (1960) працаваў у калгасе, затым на заводзе жалезабэтонных вырабаў у Мазыры, настаўнікам пачатковых клясаў у вёсцы Турбінка Мазырскага раёну. 1961—1962 — студэнт Мазырскага пэдагагічнага інстытуту (скончыў завочна ў 1967). У 1962—1964, 1968—1970 — служыў у Савецкай арміі. Працаваў у Мазырскай раённай газэце «Камуніст Палесься», адказным сакратаром гарадзкога таварыства «Веды», інструктарам гаркаму партыі, намесьнікам дырэктара вучылішча геалёгіі (Мазыр). З 1975 — уласны карэспандэнт гаэты «Чырвоная змена» па Гомельскай і Берасьцейскай абласьцях. Член Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1990 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкуецца з 1963. Аўтар кніг прозы «Каліна пад акном» (1987), «Азірніся ў каханьні» (1994), «Чорны бусел — белы цень» (1997), «Пякельны рай» (2002), «Спакуса» (2007) , «Які будуецца заўтрашні дзень» (2008), «Мы — Юніцкі» (2010), «Раманы. Аповесці. Апавяданьні» (двухтомнік, 2012), «Юніцкага нябесныя дарогі » (2014) і кнігі вершаў «Заручыцца з маланкай» (2007).[1]

Грамадзкая дзейнасць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Больш за пятнаццаць гадоў узначальваў Гомельскую абласную арганізацыю Таварыства беларускай мовы. Старшыня Гомельскага абласнога аддзяленьня апазыцыйнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.[1]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляўрэат літаратурнай прэміі «Воін Сьвятла» ​​за раман «Воляю абраны» пра нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народу супраць Расейскай імпэрыі (1863—1864).[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]